Мара́т Іва́навіч Казе́й () — піянер-герой, баец партызанскага атрада на тэрыторыі Беларусі падчас Другой сусветнай вайны, Герой Савецкага Саюза (пасмяротна).
Ажыццяўляючы аперацыю ў варожым тыле, Марат Казей аказаўся акружаны салдатамі праціўніка і падарваў сябе разам з імі гранатай.
Біяграфія Нарадзіўся 10 кастрычніка 1929 года ў Станькава ў сялянскай сям’і.
Бацька, Іван Георгіевіч Казей — камуніст, актывіст, праслужыў 10 гадоў на Балтыйскім флоце, затым працаваў на машына-трактарнай станцыі, узначальваў курсы падрыхтоўкі трактарыстаў, быў старшынёй таварыскага суда, у 1936 годзе арыштаваны за «шкодніцтва», памёр у высылцы ў Бірабіджане (РСФСР), пасмяротна рэабілітаваны ў 1959 годзе.
Маці, Ганна Аляксандраўна Казей — таксама была актывісткай, уваходзіла ў выбарчую камісію па выбарах у Вярхоўны Савет СССР 1937 года. Таксама падвяргалася рэпрэсіям: была арыштаваная двойчы паводле абвінавачання ў «трацкізме», але пазней вызваленая. Нягледзячы на арышты, працягвала актыўна падтрымліваць савецкую ўладу. Падчас Вялікай Айчыннай вайны хавала ў сябе параненых партызан і лячыла іх, за што 7 лістапада 1942 года была павешана немцамі ў Мінску.
Пасля смерці маці ў лістападзе 1942 года Марат разам са старэйшай сястрой Арыяднай пайшоў у партызанскі атрад імя 25-годдзя Кастрычніка.
Загінуў 11 мая 1944 года ў Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Пахаваны ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці.
Ушанаванне памяці У 1959 годзе ў Мінску ў Піянерскім парку, што на скрыжаванні вуліц Я. Купалы і Куйбышава, усталяваны помнік — Марат Казей за некалькі імгненняў да гібелі. Скульптар — С. І. Селіханаў, архітэктар — В. М. Волчак. У 2024 годзе імя Марата Казея нададзена адной з вуліц у Магілёве.
Крыніцы
Катэгорыя:Дзеці і падлеткі — героі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Піянеры-героі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дзеці, узнагароджаныя дзяржаўнымі ўзнагародамі Катэгорыя:Памерлыя дзеці