Альфонса IX Леонскі (, Самора — 23 верасня 1230, Сарыя) — кароль Леона і Галісіі з Бургундскай дынастыі, які кіраваў у 1188—1230 гадах. Сын Фердынанда II і Уракі Партугальскай. Узышоў на трон пасля смерці бацькі і кіраваў да ўласнай смерці. Паводле Ібн Хальдуна, меў мянушку Baboso (Мокрабароды), таму што быў схільны да прыступаў гневу, у час якіх у яго з рота выходзіла пена.

Біяграфія

Альфонса нарадзіўся ў Саморы і быў адзіным сынам караля Фердынанда II і Уракі Партугальскай. Стаўшы кіраўніком Леона, прыняў актыўны ўдзел у Рэканкісце, адваяваўшы ў арабаў практычна ўсю Эстрэмадуру.

Адной з найважнейшых падзей яго кіравання было скліканне ў 1188 годзе Кортэсаў Леона — першага еўрапейскага парламента, паводле праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету».The Decreta of Leon of 1188 - The oldest documentary manifestation of the European parliamentary system Пайсці караля на гэты крок вымусілі складаная эканамічная сітуацыя ў пачатку яго кіравання і неабходнасць павелічэння падаткаў: было неабходна падняць падаткі на бяздольныя класы, якія пратэставалі. Тады Альфонса склікаў асамблею дваран, духавенства і прадстаўнікоў гарадоў, якія запатрабавалі кампенсацый і кантролю за расходамі кароны.

Пасля таго, як Альфонса VIII Кастыльскі быў разбіты ў бітве пры Аларкасе, Альфонса IX пры дапамозе мусульман уварваўся ў Кастылію. У 1197 годзе ён ажаніўся са сваёй кузінай Берэнгарыяй Кастыльскай для ўмацавання міру паміж Леонам і Кастыліяй. З прычыны таго, што пара была ў блізкім сваяцтве, на караля і каралеўства Папам Цэлестынам III быў накладзены інтэрдыкт. У далейшым Папа змяніў сваё рашэнне, пакінуўшы толькі аднаго Альфонса адлучаным ад Царквы, што, зрэшты, не вельмі клапаціла караля, які меў падтрымку ўласнага духавенства.

У 1218 годзе Альфонса заснаваў універсітэт у Саламанцы, найстарэйшы ў Іспаніі.

У канцы жыцця кароль адправіўся ў Сант’яга-дэ-Кампастэла наведаць мошчы Святога Якава, якога вельмі шанаваў. Па дарозе адчуў сябе дрэнна і спыніўся ў Вільянуэва-дэ-Сарыя, дзе і памёр 23 ці 24 верасня 1230 года. Паводле тэстаменту, быў пахаваны ў саборы Сант'яга побач з бацькам.

Дзеці Ад першага шлюбу з Тэрэзай Партугальскай: Фернанда (каля 1192 — жнівень 1214), не быў жанаты і не пакінуў нашчадства Блажэнная Санча (каля 1193—1270). Быўшы спадчынніцай Альфонса, магла прэтэндаваць на трон, аднак у выніку перамоў паміж яе маці і другой жонкай бацькі каралевай не стала, наўзамен атрымала добрую спадчыну і сышла ў манастыр. Пасля смерці кананізавана. Дульса, званая таксама Альдонса (каля 1194—1195 года — пасля 1243 года), незамужняя, пражыла ўсё жыццё з маці. Дзяцей не мела. Ад другога шлюбу з Берэнгарыяй Кастыльскай: Элеанор (1198/1199 — 1202) Фернанда (1199—1252) — кароль Кастыліі. Быў двойчы жанаты: у першым шлюбе з Беатрысай Швабскай, дачкой Філіпа, герцага Швабскага, і Ірыны Ангеліны, ад якой меў дзесяць дзяцей; у другім шлюбе з Жаннай дэ Дамартэн, дачкой графа Амаля Сімона дэ Дамартэна і Марыі Панцье, ад якой меў пецярых дзяцей. Канстанцыя (1200—1242) — манашка ў каля Бургаса. (1202—1272) — быў тройчы жанаты: у першым шлюбе з , дачкой і спадчынніцай Гансала Перэс дэ Лара, сеньёра Маліна і Меса і Санчы Гомес дэ ла Каса дэ Траба, ад якой меў сына і дачку; у другім шлюбе з , дачкой Гансала Нуньес дэ Лара і Марыі Дыяс дэ Ара і Азарга, ад якой меў адну дачку; у трэцім шлюбе з , дачкой Альфонса Тэлеса дэ Менесіса і Марыі Ямез дэ Лімія, ад якой меў сына і дачку. Апроч дзяцей ад трох шлюбаў, Альфонса меў шасцярых пазашлюбных дзяцей. Берэнгарыя Леонская (1204—1237) — у шлюбе з каралём Іерусаліма Іаанам дэ Брыенам і была маці чацвярых дзяцей.

Апроч дзяцей ад законных шлюбаў, Альфонса меў мноства пазашлюбных дзяцей, з якіх пэўна вядома толькі пра пятнаццаць. Адна з пазашлюбных дочак, Альдонса, была выдадзена замуж за рыцара Педра Понсэ дэ Кабрэра. У знак паходжання ад каралёў Леона іх нашчадкі прынялі прозвішча Понсэ дэ Леон.

Літаратура

Doubleday, Simon R., The Lara family: crown and nobility in medieval Spain, Harvard University Press, 2001. Echols, Anne and Marty Williams, An Annotated index of Medieval Women, Markus Weiner Publishing Inc, 1992. Medieval Iberia: an encyclopedia, Ed. E. Michael Gerli and Samuel G. Armistead, Routledge, 2003. Moore, John Clare, Pope Innocent III (1160/61-1216): To root up and to plant, BRILL, 2003. Ruano, Ruano and Joannes Ribadas, Casa de la Cabrera en Cordoba, 1779.

Катэгорыя:Кіраўнікі Леона Катэгорыя:Кіраўнікі Галісіі Катэгорыя:Бургундская дынастыя (Кастылія) Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XIII стагоддзя