Міхаіл Восіпавіч Грэдзінгер (, Германія — ) — беларускі савецкі правазнавец. Акадэмік АН БССР (1928), доктар юрыдычных навук, прафесар (1922).
Біяграфія
Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт у 1891 годзе.
Да Кастрычніцкай рэвалюцыі паслядоўна займаў пасады прыват-дацэнта ў і Рыжскім політэхнічным інстытуце, пасля выкладаў у Юр’еўскім універсітэцеГредингер Михаил Осипович .
Прымаў удзел у стварэнні Сімферопальскага і Народнага політэхнікума (1916). З’яўляўся прафесарам грамадзянскага права і працэсу ў Вышэйшым юрыдычным інстытуце ў Севастопалі (1917—1918); там жа ўдзельнічаў у арганізацыі Народнага політэхнікума.
Прыват-дацэнт Таўрычаскага ўніверсітэта (1919—1920), прафесар і дэкан факультэта грамадскіх навук Крымскага ўніверсітэта (1921—1922). У 1921 годзе займаў пасаду намесніка загадчыка Крымцэнтрархіва.
З 1923 года прафесар БДУ. Акадэмік АН Беларускай ССР з 1928 года.
У пачатку 1930-х гадоў намеснік дырэктара, дырэктар Інстытута савецкага будаўніцтва і права АН БССР, прафесар Інстытута права пры Наркамаце юстыцыі БССР.
Памёр у Мінску.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням грамадзянскага і сямейнага права.
Бібліяграфія Аўтар больш як 100 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфійАкадэмік ГРЭДЗІНГЕР Міхаіл Восіпавіч . Опыт исследования безымянных договоров. Рига, 1893. Да пытання аб аўтэнтычнасці тэксту закона пры раўнапраўнасці дзвюх або некалькіх моў. — Мн., 1930. Пра агульнасаюзныя прадставы гаспадарчага права. — Мн., 1932. Да дзесяцігоддзя грамадзянскага кодэкса ў БССР. — Мн., 1933. Дапаможнік па грамадзянскаму працэсу БССР. — Мн., 1935. Избранные труды / М.О. Гредингер. – Минск : ЮрСпектр, 2023. – 544 с. – (Наследие права).
Літаратура
Гредингер Михаил Осипович // Шилохвост О. Русские цивилисты: середина XVIII — начало XX в.: Краткий биографический словарь / О. Ю. Шилохвост. — М.: Статут, 2005. — С. 50—51. М. О. Гредингер // Запiскi Акадэмii навук БССР. 1936. Кн. 5. Акад. М. О. Гредингер // Фронт науки и техники. 1936. Вып. 3. Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016. Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006. М. В. Грэдзінгер — вядомы беларускі вучоны-цывіліст, выкладчык / Іван Саракавік // Юстыцыя Беларусі. — 2015. — № 4. — С. 76—79.
Спасылкі
Гредингер Михаил Осипович. Биография и труды по цивилистике Міхаіл Восіпавіч Грэдзінгер у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Правазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Дактары юрыдычных навук