Дзедкі (Gomphidae) — сямейства стракоз.

Апісанне Даўжыня цела 31—40, крылаў 25—40 мм. Стракозы жоўтыя або светла-карычневыя з чорным малюнкам. Вочы несутыкальныя. Заднія крылы каля асновы шырэйшыя за пярэднія. Брушка шырокае пасярэдзіне. Трохвугольнікі на крылах падоўжаныя.

Пашырэнне Пашыраны ў Еўропе, Сярэдняй Азіі, Закаўказзі, Паўднёвай Сібіры, на Далёкім Усходзе. На Беларусі найбольш трапляюцца , , .

Асаблівасці біялогіі Драпежнікі; дарослыя кормяцца камарамі, сляпнямі, лускакрылымі і іншымі насякомымі, лічынкі — воднымі беспазваночнымі.

Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі развіваюцца і жывуць у рэках, азёрах, вадасховішчах, закапваюцпа ў пясок і глей. Цела іх укрыта валаскамі, паміж якімі затрымліваюцца пясок і гліна і якія робяць лічынак устойлівымі да цячэння.

Літаратура Запольская Т. І. Дзедкі //

Катэгорыя:Разнакрылыя стракозы Катэгорыя:Сямействы насякомых