Леанід Аляксандравіч Цупрык (, в. Белы Лясок, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 26 сакавіка 1955 года ў в. Белы Лясок Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут, матэматык; Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі, спецыяліст у галіне дзяржаўнага і муніцыпальнага кіравання.
Працаваў лабарантам кабінета фізікі, настаўнікам фізікі СШ № 1 г. Ляхавічы; метадыстам па прафарыентацыі вучняў метадычнага кабінета, інспектарам школ аддзела адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама; дырэктарам СШ № 20 г. Баранавічы; загадчыкам аддзела адукацыі, намеснікам старшыні Баранавіцкага гарвыканкама; намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама.
З 2016 года быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Сям’я Жанаты, мае сына і дачку.
Узнагароды медаль «За працоўныя заслугі» (2015)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2015 года № 108 «Аб узнагароджанні» , знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Намеснікі старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта