Варанча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Варонча. Плошча — 6673 га.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Варанчэўскі сельсавет у складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 13 населеных пунктаў. 16 сакавіка 1987 года скасавана вёска Сапліцы (злілася з вёскай Горбатавічы)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 21 жніўня 1989 года скасаваны, тэрыторыя (13 населеных пунктаў: вёскі Белыя Лугі, Варонча, Горбатавічы, Куневічы, Літараўшчына, Мінакі, Падгайна, Равіны, Раманы, Саленікі, Трасейкі, Труднава, Цінявічы) далучана да Цырынскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 жніўня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985)..

28 верасня 1995 года адноўлены як Варанчанскі сельсавет. 4 красавіка 2017 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Райцаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 4 апреля 2017 г. № 235 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Кореличского района Гродненской области.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 681 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 83,3 % — беларусы, 14,4 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: аграгарадок Варонча, вёскі Белыя Лугі, Горбатавічы, Куневічы, Літараўшчына, Мінакі, Падгайна, Равіны, Раманы, Саленікі, Трасейкі, Труднава, Цінявічы.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Карэліцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Навагрудскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1989 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1995 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2017 годзе