ili-ili — беларускі гурт, які спявае ў жанры інды-рок, інды-поп. Гурт заснавалі акцёры і музыканты Міхась Зуй і Павел Яскевіч у 2001 годзе, пазней да іх далучыўся Дзмітрый Есяневіч. Гурт даў шэраг канцэртаў і прыпыніў дзейнасць у сувязі з занятасцю яе ўдзельнікаў у тэатры Янкі Купалы і ў іншым гурце «Дзецідзяцей». Актыўную дзейнасць аднавілі Міхаіл Зуй і Дзмітрый Есяневіч у 2010 годзе. Актыўна запісваюць песні і здымаюць кліпы.

Склад Дзмітрый Есяневіч — вакал, гітара, тэксты Міхаіл Зуй — гітара, вакал, тэксты Эрык Арлоў-Шымкус — сінты Ігар Юшкевіч — бубны Віталь Кулеўскі — гукарэжысёр

Дыскаграфія Год Арыгінальная назва Па-беларуску 2011 post01 Пост 01 2012 Past Perfect Паст Перфект 2013 List Ліст

Узнагароды ili-ili ў 2013 годзе перамагла ў некалькіх намінацыях і конкурсах Рэспублікі Беларусь:

уладальнік прэміі Міністэрства Культуры «Нацыянальная музычная прэмія 2013» за лепшую песню на беларускай мове пераможца ад Беларусі, як лепшы беларускі гурт на штогадовым міжнародным фестывалі, які праходзіць у Польшчы «Басовішча 2013» пераможца конкурсу лепшай беларускамоўнай песні «КлiпЗаМова 2013»

Спасылкі Афіцыйная старонка ў ВК

Катэгорыя:Поп-рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2001 годзе