Гарадзе́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Гарадзея.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года ў склад сельсавета з Навасёлкаўскага сельсавета перададзены вёскі Завітая I і Завітая IIРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.. 12 жніўня 1970 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лысіцкага сельсавета (4 населеныя пункты: Вялікая Лысіца, Забалацце, Копцеўшчына і Новая Лысіца)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 25 (1291).. 26 верасня 1983 года ў склад сельсавета з Сноўскага сельсавета перададзена вёска ГалаўцыРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 верасня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 32 (1766).. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Астроўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: аграгарадок Астроўкі, вёскі Краснагоркі, Макашы, Малінаўка, Новіны, Прасці, Стаўпішчы, Янчыцы)Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 3604 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,8 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 0,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (21 населены пункт) — 4017 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе