Павел Георгіевіч Галавін (; -) — савецкі палярны лётчык, палкоўнік, Герой Савецкага Саюза (1937).

Біяграфія Скончыў лётную школу Асаавіяхіма ў Тушына (1930), працаваў у ёй інструктарам. З 1934 у палярнай авіяцыі. Удзельнічаў у лядовай выведцы і праводцы суднаў у Арктыцы, у высадцы першай савецкай палярнай экспедыцыі І. Дз. Папаніна (5 мая 1937 экіпаж Галавіна на самалёце АНТ-7 пры выкананні лядовай разведкі першым з лётнай групы праляцеў над Паўночным полюсам), у пошуках зніклага самалёта С. А. Леванеўскага (1937—1938). З 1939 на выпрабавальнай працы. Загінуў пры выпрабаванні самалёта. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалём.

Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах Катэгорыя:Лётчыкі-выпрабавальнікі СССР