Лідзія Андрэеўна Русланава (; пры нараджэнні Праскоўя Андрыянаўна Лейкіна-Гаршэніна; 14 (27) кастрычніка 1900, сяло Чарнаўка, Саратаўская губерня — , ) — расійская і савецкая спявачка, Заслужаная артыстка РСФСР (1942). Асноўнае месца ў рэпертуары Русланавай займалі рускія народныя песні. Лідзія Русланава была адным з самых папулярных выканаўцаў у СССР, а яе выкананне рускіх народных песень лічаць эталонным.

Валодала прыгожым і моцным голасам шырокага дыяпазону. Стварыла свой стыль выканання народных песень, якія збірала ўсё жыццё. Сярод найбольш папулярных яе песень: «Стэп ды стэп наўкол», «Ліпа векавая», «Я на горку ішла», «Залатыя горы», «Свеціць месяц», «Валёнкі» і многія іншыя. Лідзія Русланова выконвала і песні савецкіх кампазітараў. Адной з першых выканала «Кацюшу». У 1945 годзе рэпрэсіравана.

Літаратура

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Расіі Катэгорыя:Мецца-сапрана Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Выканаўцы рускіх народных песень Катэгорыя:Памерлі ад сардэчнай недастатковасці Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Сёстры міласэрнасці Расійскай імперыі Катэгорыя:Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пензенскай вобласці Катэгорыя:Зняволеныя Уладзімірскага цэнтрала Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР