Турэцкая Вікіпедыя () — раздзел Вікіпедыі на турэцкай мове. Гэта 25-ы па велічыні раздзел Вікіпедыі ў свеце, заснаваны 5 снежня 2002 года, але першыя 100 артыкулаў напісалі толькі ў студзені 2004 года. На 12 сакавіка 2007 года раздзел змяшчае больш за 51 674 артыкулаў.
У студзені 2007 года Турэцкай Вікіпедыі далі ўзнагароду — прыз «Altın Örümcek» як найлепшаму з усіх турэцкіх сайтаў у катэгорыі «Навука».
Катэгорыя:Вікіпедыя Катэгорыя:Турэцкая мова