Аляксандр Аляксеевіч Казы́ра ( — ) — вучоны-хімік, доктар хімічных навук (1997).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Негрымава Баранавіцкай вобласці (цяпер у Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1965 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру пры кафедры фізічнай хімііКозыро Александр Алексеевич // Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Застаўся працаваць ва ўніверсітэце. Адначасова з 1991 г. працаваў у Навукова-даследчым інстытуце фізіка-хімічных праблем БДУ. У 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1997 годзе — доктарскую.
Навуковая дзейнасць Вучонаму належаць навуковыя працы па тэрмадынаміцы арганічных рэчываў і сплаваў, эксперыментальных метадах хімічнай тэрмадынамікі, тэрмадынамічных уласцівасцях прадуктаў прамысловага арганічнага сінтэзу і інш. Распрацаваў методыкі вымярэння цеплаёмістасці і ціску насычанай пары арганічных рэчываў, выканаў тэрмадынамічны аналіз рэакцый амідаў, кіслот, эфіраў, кетонаў і г.д.
Аўтар больш за 120 навуковых прац. Сярод апублікаванага: О максимальной работе и изотерме химической реакции (у сааўтарстве) // Журнал физической химии. 1985. Т. 59, № 2. Термодинамические свойства биурета в различных агрегатных состояниях (у сааўтарстве) // Журнал физической химии. 1988. Т. 62, № 7. Термодинамические свойства производных тетразола в различных агрегатных состояниях(у сааўтарстве) // Журнал физической химии. 1990. Т. 64, № 3.
Літаратура — С. 435.
Спасылкі Козыро Александр Алексеевич // Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Козыро, Александр Алексеевич (доктор химических наук; 1943—1997) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі