Ліпск () — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Аўгустоўскага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Ліпск.
Гісторыя Заснаваны 8 снежня 1580 года. З падзеламі Рэчы Паспалітай апынуўся спачатку ў Прусіі, потым у Расійскай імперыі (1815). У пачатку 1880-х гадоў у паселішчы 1483 жыхары, 253 дамы. У 1913 годзе насельніцтва каля 1750 чалавек. Паводле Рыжскага міру 1921 года ў складзе Польшчы. У 1940—1945 гадах цэнтр Ліпскага сельсавета Сапоцкінскага раёна БССР..
Спасылкі
Афіцыйная старонка горада
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1580 годзе