Граф Асера () — тытул кіраўніка бургундскага графства Асер, якое існавала з IX стагоддзя да 1370 года.

Каралінгскія графы Невядомая дынастыя 768: Эрмено I, граф Асера ў 768 840: Эрмено III, граф Асера ў 840, магчыма ўнук папярэдняга 853: Жубер, граф Асера ў 853

Вельфы 859—864: Конрад II (835—876), сын Конрада I, графа Аргенау і Адэлаіды, граф Асера 859—864, герцаг Трансюранскай Бургундыі 864—876

Раберціны 864—866: Роберт Моцны (пам. 866), граф Анжу, Блуа, Мэна і Тура 853—858, маркіз Нейстрыі 861—866, граф Ацёна, Асера і Невера 864—866, муж маці Конрада II

Вельфы 866—878: Гуга Абат (пам. 886), брат Конрада II, свецкі абат Сен-Жэрмен д’Асер 859—886, граф Асера 866—878, граф Анжу, Блуа, Мэна, Тура і маркіз Нейстрыі 866—886 878—886: Жэрбо (пам.892), граф Асера 878—886

Спадчынныя графы Базаніды 886—921: Рычард Заступнік (845—921), намеснік (missus) Італіі і Праванса 877—879, граф Ацёна 880—921, граф Асера 886—921, граф Санса 895—921, маркіз Бургундыі 901—921, герцаг Бургундыі 918—921 921—936: Рауль (890—936), сын Рычарда, герцаг Бургундыі, граф Ацёна, Асера і Санса 921—936, кароль Францыі 923—936 936—943: Гуга Чорны (каля 890 — 17 снежня 952), герцаг Бургундыі з 923/936, граф Вары і Партуа з 914, архграф Бургундыі з 921Пасля смерці караля Рауля паўночная палова герцагства Бургундыі (Асер, Труа, Санс) была захоплена Гуга Вялікім, герцагам Францыі, што было пацверджана каралём у 943 годзе.

Раберціны 943—955: Гуга Вялікі (897—956), граф Парыжа 923—956, герцаг Францыі 936—956, герцаг Бургундыі і граф Асера 943—956, герцаг Аквітаніі 954—956, унук Роберта Моцнага 955—965: Атон (да 944—965), граф Асера і Бона з 955, герцаг Бургундыі з 956, граф Невера з 956 965—971: ? 971—996: Герберт (пам. 996), незаконнанароджаны сын Гуга Вялікага, біскуп і граф Асера 971—996 996—1002: Эд Генрых (948—1002), граф Невера 956—980, герцаг Бургундыі 965—1002, граф Асера 996—1002, брат Атона

Неверскі дом thumb|100 px|Герб графаў Невера 1002—1028: Ландры дэ Мансо (каля 975—1028), граф Невера з 987, граф Асера з 1002 1028—1040: Рэно I (каля 1000—1040), граф Невера і Асера з 1028, сын папярэдняга 1040—1083: Гільём I (1029—1083), граф Невера і Асера з 1040, граф Танера з 1065 1083—1097: Рэно II (каля 1055 — каля 1097), граф Невера, Асера з 1083, граф Танера з 1092/1097, сын папярэдняга 1097—1147: Гільём II (каля 1083—1147), граф Невера, Асера і Танера з каля 1097, сын папярэдняга 1147—1161: Гільём III (каля 1110—1161), граф Невера, Асера і Танера з 1147, сын папярэдняга 1161—1168: Гільём IV (пам. 1168), граф Невера і Асера з 1161, сын папярэдняга 1168—1176: Гі I (пам. 1176), граф Танера з 1161, граф Невера і Асера з 1168, брат папярэдняга 1176—1181: Гільём V (пам. 1181), граф Невера, Асера і Танера з 1176, сын папярэдняга 1181—1193: Агнэс I (пам. 1193), графіня Невера, Асера і Танера з 1181, сястра папярэдняга муж: з 1184 П'ер II дэ Куртэнэ

Дом Куртэнэ thumb|100 px|Герб сеньёраў Куртэнэ 1184—1207: П'ер II дэ Куртэнэ (каля 1167 — пасля чэрвеня 1219), сеньёр дэ Куртэнэ з 1180, граф Невера 1184—1207, граф Асера і Танера з 1184, маркіз Намюра з 1193, імператар Лацінскай імперыі ў 1217 1207—1257: Мацільда (Маго) I дэ Куртэнэ (1188—1256), графіня Невера з 1207, графіня Асера і Танера з 1217, дачка папярэдняга 1-ы муж: з 1199 Эрве IV дэ Данзі (каля 1175—1222), барон дэ Данзі з 1187, граф Невера з 1207, Асера і Танера (па праве жонкі) з 1217 2-і муж: з 1226 Гіг IV (каля 1199—1241), граф дэ Фарэ (Гіг IV) з 1203, граф Невера, Асера і Танера (па праве жонкі) з 1226

Спадчыннікі графстваў Невер, Асер і Танер у 1222—1257 thumb|100 px|Герб сеньёраў дэ Бурбон з дому Дамп’ер 1222—1225: Агнэс дэ Данзі (каля 1205—1225), дама дэ Данзі з 1222, спадчынніца графстваў Невер, Асер і Танер з 1222, дачка Мацільды і Эрве IV дэ Данзі муж: Гі I (IV) дэ Шацільён (да 1196—1226), граф дэ Сен-Поль з 1221 1225—1250: Гошу дэ Шацільён (пам. 1250), сеньёр дэ Данзі, спадчыннік графстваў Невер, Асер і Танер з 1225, сын папярэдняй 1250—1254: Іаланда дэ Шацільён (да 1221—1254), дама дэ Данзі з 1250, спадчынніца графстваў Невер, Асер і Танер з 1250, сястра папярэдняга муж: Аршамбо IX дэ Бурбон-Дамп’ер (1205—1249), сеньёр дэ Бурбон з 1242

Дом Бурбон-Дамп'ер 1257—1262 : Мацільда II (каля 1234—1262), дама дэ Бурбон з 1249, дама дэ Данзі з 1254, графіня Невера, Асера і Танера з 1257, дачка папярэдняй муж: Эд Бургундскі

Старэйшы Бургундскі дом thumb|100 px|Герб Эда Бургундскага, графа Невера, Асера і Танера 1254—1262: Эд Бургундскі (1230—1266), спадчыннік герцагствы Бургундыя, граф Невера з 1254, Асера і Танера з 1257, муж папярэдняй 1262—1290: Аліса (1251—1290), дачка папярэдняга муж: з 1268 Жан I дэ Шалон (1243—1309), сеньёр дэ Рашфор

Дом Шалон-Асер 1273—1290: Жан I дэ Шалон (1243—1309), сеньёр дэ Рашфор з 1266, граф Асера 1273—1290, муж папярэдняй 1290—1304: Гільём (каля 1270—1304), граф Асера з 1290, граф Танера з 1293, сын папярэдняга 1304—1362: Жан II (каля 1292—1362), граф Асера і Танера з 1304, сеньёр дэ Рашфор з 1309, сын папярэдняга 1362—1370: Жан III (пам. 1379), граф Асера 1362—1370, граф Танера з 1362, сын папярэдняга 1366—1370: Жан IV (пам. 1370), адміністратар графства Асер з 1366, сын папярэдняга

У 1370 годзе Жан IV прадаў графства Асер каралю Францыі за 31 000 ліўраў.

Гл. таксама Спіс графаў і герцагаў Невера Спіс графаў Танера

Спасылкі

Катэгорыя:Спісы кіраўнікоў Францыі