«Смурфікі» (, — штрумфікі) — амерыканскі анімацыйны сямейны 3D-фільм 2011 года. Сюжэт заснаваны на коміксах пра смурфаў. Фільм выйшаў у ЗША 29 ліпеня.
Да фільма 2 жніўня 2013 года быў выпушчаны сіквел.
Апісанне Ратуючыся ад злога чараўніка Гаргамеля, малюсенькія смурфікі аказваюцца за межамі роднай вёскі. Са свайго чароўнага свету яны трапляюць проста ў наш свет, а менавіта ў Цэнтральны парк горада Нью-Ёрк. Цяпер маленькім адважным смурфікам трэба будзе адшукаць дарогу дадому і не патрапіць у лапы Гаргамеля.
У ролях Жывая ігра акцёраў: Ніл Патрык Харыс — Патрык Уінслоу Джэйма Мейс — Грэйс Уінслоу Генк Азарыя — Гаргамель Сафія Вергара — Адылія Тым Ган — Генры Акцёры агучкі (у англамоўнай версіі): Джонатан Вінтэрс — Бацька Смурф Кэці Пэры — Смурфета Фрэд Армізен — Разумнік Смурф Алан Камінг Антон Яльчын Джордж Лопез А таксама Джэф Фоксварці, Пол Рубенс, Геры Басараба, Джон Олівер, Кенан Томпсан, Б.Дж. Новак, Джоэль МакКрэры, Вульфганг Панк, Джон Касір, Том Кейн і Фрэнк Вэлкер (агучка іншых, другасных смурфаў).
Выхад на экраны
Сусветная прэм’ера фільма адбылася 16 чэрвеня 2011 у Хускары — маленькім сяле ў Іспаніі. Каб адсвяткаваць прэм’еру, усю вёску, у тым ліку цэрквы і іншыя гістарычныя будынкі, пафарбавалі ў сіні колер. Дванаццаці мясцовым мастакам спатрэбілася 4000 літраў сіняга колеру, каб ператварыць традыцыйна белы Хускар у першае на свеце Сяло Смурфаў ()«Why a small Spanish village is feeling blue». My Telegraph. Telegraph Media Group. June 9, 2011. Retrieved October 20, 2012. Нягледзячы на тое, што кампанія Sony паабяцала вярнуць вёсцы ранейшы выгляд, праз шэсць месяцаў пасля прэм’еры жыхары Хускара прагаласавалі за тое, каб захаваць сіні колер, які прынёс ім больш за 80000 турыстаў.
У ЗША фільм меліся выпусціць 17 снежня 2010 года, але адклалі на 29 ліпеня 2011 года, каб пазбегнуць канкурэнцыі з такімі фільмамі, як Мядзведзь Ёгі і Трон: Спадчынаhttp://www.reelz.com/movie-news/4446/the-smurfs-movie-release-pushed-back/ . Але потым фільм быў яшчэ часова адкладзены да 3 жніўня 2011 годаhttp://www.comingsoon.net/movie/the-smurfs-2011 праз тое, што Sony супольна з маркетынгавымі партнёрамі ў Злучаных Штатах і Канадзе рэкламавалі фільм праз Хэпі Макдональдс і кашы Post Cereals.
Крытыка Фільм атрымаў у асноўным негатыўныя водгукі кінакрытыкаў. Агляд агрэгатара Rotten Tomatoes паведамляе, што 22 % з 116 крытыкаў далі фільму станоўчы водгук, а сярэдняя ацэнка 4 з 10. Metacritic, які прызначае сярэднеўзважаную ацэнку з 100 магчымых балаў ад пануючых крытыкаў, даў фільму 30 балаў на аснове 22 водгукаў.
Гл. таксама Смурфікі 2 Смурфы
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы 2011 года ў 3D Катэгорыя:Камп’ютарныя анімацыйныя фільмы Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Дзіцячыя фільмы Катэгорыя:Экранізацыі коміксаў Катэгорыя:Фільмы Columbia Pictures