Аляксей Харытановіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік наваполацкага «Нафтана».

Клубная кар’ера Выхаванец мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль. З 2012 года стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе звычайна быў трэцім брамнікам, аднак у афіцыйных матчах так і не дэбютаваў за «Дынама». У 2014 годзе быў аддадзены ў арэнду клубу «Бяроза-2010», аднак з-за траўмы правёў толькі 5 матчаў (4 у Першай лізе і адзін у Кубку Беларусі).

У 2015 года перайшоў у «Зорку-БДУ». Спачатку быў другім брамнікам каманды пасля Рамана Бабаева, але пазней стаў часцей з’яўляцца на полі і замацаваўся як асноўны брамнік каманды, якая ў 2017 годзе змяніла назву на «Энергетык-БДУ». Канец сезона 2017 прапусціў з-за траўмы, у другой палове 2018 года таксама не гуляў.

У студзені 2019 года пакінуў «Энергетык-БДУ», праходзіў прагляд у «Белшыне», аднак у лютым вярнуўся ў сталічную каманду і пачаў у яе складзе сезон 2019 у Вышэйшай лізе. Спачатку звычайна гуляў у стартавым складзе, з верасня стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных.

У лютым 2020 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны». У сезоне 2020 спачатку чаргаваўся ў складзе з Сяргеем Туранком, пасля замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У сезоне 2021 быў адным з нешматлікіх ігракоў, якія засталіся ў камандзе з папярэдняга сезона, стаў капітанам бабруйскага клуба. Спачатку гуляў у аснове, пасля стаў чаргавацца з Паўлам Ахрамчуком. Па выніках сезона дапамог «Белшыне» вярнуць месца ў Вышэйшай лізе. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам. Сезон 2022 амаль поўнасцю прапусціў з-за траўмы, у 2023 годзе вярнуўся ў строй і зноў стаў капітанам каманды.

У студзені 2024 года пакінуў «Белшыну» і неўзабаве стаў іграком наваполацкага «Нафтана».

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2013 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўдзе чэмпіянату Еўропы, дзе выйшаў на поле ў адным матчы.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2011 дубль Дынама 3 −0 2012 дубль Дынама ? ? 2013 дубль Дынама ? ? 2014 Д2 Бяроза-2010 4 −5 2015 Д2 Зорка-БДУ 12 −18 2016 Д2 Зорка-БДУ 17 −26 2017 Д2 Энергетык-БДУ 22 −18 2018 Д2 Энергетык-БДУ 11 −6 2019 Д1 Энергетык-БДУ 16 −44 2020 Д1 Белшына 20 −42 2021 Д2 Белшына 22 −24 2022 Д1 Белшына 1 −0 2023 Д1 Белшына 25 −52

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан