Аляксандр Ануфрыеў (нар. , Новы Двор, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у мінскай СДЮШАР «Дынама», у юнацкім узросце перабраўся ў склад барысаўскага БАТЭ. З 2012 года пачаў выступаць за дубль. 18 ліпеня 2015 года згуляў за барысаўскую каманду ў першым матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), у той сустрэчы каманда барысаўчан была прадстаўлена ў асноўным дублёрамі. У гэтай сустрэчы адзначыўся голам.

У жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь», дзе стаў асноўным іграком і забіў 5 галоў. У сакавіку 2016 года на правах арэнды далучыўся да клуба Першай лігі «Смалявічы-СТІ», які стаў фарм-клубам барысаўчан. Па заканчэнні сезона 2016 супрацоўніцтва БАТЭ са смалявіцкім клубам было спынена, аднак паўабаронца застаўся ў «Смалявічах-СТІ». У новым сезоне стаў атрымоўваць менш часу на полі, і ў ліпені 2017 года кантракт быў разарваны. Неўзабаве зноў папоўніў склад «Смаргоні». Спачатку выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў каманду.

Са студзеня 2018 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт. Стаў адным з асноўных ігракоў, з 10 галамі стаў другім бамбардзірам каманды ў сезоне і дапамог мазырскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Сезоне 2019 пачынаў у стартавым складзе мазыран, пазней стаў часцей выхадзіць на замену. Пачатак 2020 года прапусціў з-за траўмы, пасля аднаўлення не здолеў вярнуць месца ў аснове. У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Славію».

У жніўні 2020 года стаў іграком «Мінска», дзе трывала з’яўляўся на полі. У студзені 2021 года пакінуў сталічны клуб і стаў трэніравацца з «Іслаччу», з якой неўзабаве падпісаў кантракт. Пакуніў каманду па пагадненні бакоў у чэрвені 2021 года.

У ліпені 2021 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама» да канца сезона, аднак на полі з’яўляўся рэдка. У студзені 2022 года некаторы час трэніраваўся з «Мінскам», але хутка далучыўся да «Гомеля» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам. Стаў рэгулярна з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з «Гомелем».

У студзені 2024 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ.

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2022 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2012 дубль БАТЭ 10 1 2013 дубль БАТЭ 15 0 2014 дубль БАТЭ 21 6 2015 (1) дубль БАТЭ 9 2 2015 (2) Д2 Смаргонь 15 5 2016 Д2 Смалявічы-СТІ 23 9 2017 (1) Д2 Смалявічы-СТІ 5 0 2017 (2) Д2 Смаргонь 14 1 2018 Д2 Славія 28 10 2019 Д1 Славія 25 4 2020 (1) Д1 Славія 1 0 2020 (2) Д1 Мінск 10 4 2021 (1) Д1 Іслач 7 1 2021 (2) Д1 Дынама 5 0 2022 Д1 Гомель 23 5 2023 Д1 Гомель 27 8

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель