Зеляно́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёскаРешение Калинковичского районного Совета депутатов от 11 февраля 2011 г. № 79 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов Калинковичского района в агрогородки) Насавічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Зеляночы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў Даманавіцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў Васілевіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. 21 кастрычніка 1968 года ў склад новаўтворанага Гарочыцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Гарочычы, Перадзельнае, Рудзенька, Рудніца і пасёлак пры чыгуначнай станцыі Гарочычы)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).. 11 чэрвеня 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску НасавічыРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 11 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).. 10 студзеня 2026 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Нахаўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Замосце, Лозкі, Лубнае, Нахаў, Селішча, пасёлак Нахаўскі).
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 821 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 97,3 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 552 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Васілевіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Даманавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мазырскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе