Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 1994 года — першыя выбары прэзідэнта ў Беларусі, і пакуль адзіныя, якія адбыліся ў два туры. Галасаванне адбылося, адпаведна, 23 чэрвеня і 10 ліпеня 1994 года. Перамогу ў другім туры атрымаў Аляксандр Лукашэнка.

Выбары 1994 у Беларусі былі ўнікальныя. Беларусь заставалася адзінай дзяржавай у Еўропе, дзе ва ўладзе знаходзілася кіраўніцтва, абранае яшчэ камуністычным рэжымамКарбалевич, В. Путь Лукашенко к власти // Белоруссия и Россия: общество и государство. Вып. 2. — М.: Права человека, 1998. — С. 245..

Перадгісторыя 15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, па якой яна была абвешчана ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспубліка Беларусь з’яўляецца прэзідэнцкай рэспублікай. 29 сакавіка 1994 года Вярхоўным Саветам прыняты закон аб выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 6 красавіка 1994 года прынятая пастанова Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў аб тэрмінах: 15—24 красавіка 1994 года — утварэнне мясцовых камісіяў па выбарах, 15—24 красавіка — вылучэнне ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 25—29 красавіка — утварэнне ўчасткаў для галасавання, 25 красавіка — 14 мая — збор подпісаў дэпутатаў Вярхоўнага Савета за прэтэндэнтаў, з моманту рэгістрацыі ініцыятыўнай групы да 15 мая — збор подпісаў грамадзян, 27 мая — 2 чэрвеня — афіцыйная рэгістрацыя кандыдатаў. Такім чынам, перыяд з 2 па 22 чэрвеня аддаваўся зарэгістраваным кандыдатам на агітацыю. Першыя выбары прэзідэнта Беларусі прайшлі 23 чэрвеня (1 тур) і 10 ліпеня (2 тур) 1994 года.

Прэтэндэнты Вылучэнне кандыдатаў адбывалася шляхам збору подпісаў грамадзян (неабходна было больш за 100 000) альбо подпісаў дэпутатаў (больш за 70). Выбарчая камісія зарэгістравала 19 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў, групе Віктара Альшэўскага было адмоўлена ў рэгістрацыі. Імя прэтэндэнта Колькасць ініцыятыўнай групы, чал. Звесткі пра прэтэндэнта Сабрана сапраўдных подпісаў Вячаслаў Кебіч 3920 прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь 371 967 Зянон Пазняк 2734 кіраўнік партыі БНФ, нацыянал-дэмакрат 216 855 Васіль Новікаў 3041 кіраўнік партыі ПКБ, камуніст 183 836 Аляксандр Лукашэнка ? старшыня антыкарупцыйнай камісіі Вярхоўнага Савета 156 391 Станіслаў Шушкевіч 1420 былы старшыня Вярхоўнага Савета, адпраўлены ў адстаўку 26.I.1994, сацыял-дэмакрат 123 552 Аляксандр Дубко 2901 старшыня Саюза аграрнікаў, прыхільнік калгаснай сельскай гаспадаркі 116 693 Генадзь Карпенка ? старшыня гарвыканкама г. Маладзечна, кіраўнік Партыі народнай згоды, пазней — у ліберальнай партыі АГП 93 472 Уладзімір Карагін 1487 Прэзідэнт Саюза прадпрымальнікаў 39 542 Яўген Лугін 795 кіраўнік Сялянскай партыі 35 тыс. Віктар Цярэшчанка 218 дырэктар інстытута менеджменту «Мім-Беларусь» ? Мікалай Каўбаска 2539 кіраўнік Беларускага таварыства інвалідаў ? Леанід Козік 667 дэпутат Вярхоўнага Савета, сацыял-дэмакрат ? Эдвард Ахрэм 337 кіраўнік Польскага дэмакратычнага згуртавання ? Уладзімір Бялоў 283 кіраўнік лабараторыі гомельскага НПО «Сейсматэхніка» ? Іван Каравайчык 285 дырэктар фірмы «Растверк» 879 Канстанцін Бубен 165 кіраўнік кааператыва «Бэта-88» ? Аляксандр Кальцоў 121 кіраўнік цэнтру дзіцячай творчасці ў Салігорску ? Мікалай Шэляговіч 153 кіраўнік аб’яднання «Поліссе» ? Станіслаў Ліцкевіч 88 беспрацоўны 0 Заўвага: Генадзь Карпенка падаў у камісію 108 354 подпісы, але частка з іх былі аб’яўленыя несапраўднымі. Ён таксама сабраў 78 подпісаў дэпутатаў, але частка з іх адмовіліся ад подпісу, і ўрэшце засталося 64.

Афіцыйна зарэгістраваныя кандыдаты Аляксандр Іосіфавіч Дубко — старшыня Саюза аграрнікаў Вячаслаў Францавіч Кебіч — прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка — дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання. Праграма — «Адвесці народ ад бездані». А. Р. Лукашэнка падкрэсліваў неабходнасць «наўпростага кіравання дзяржаўнымі прадпрыемствамі; прызначэнне кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў»Сборник альтернативных программ развития Беларуси / Под редакцией В. М. Шлындикова. — Мн., 2001. — С. 203. Васіль Новікаў — сакратар ЦК Партыі камуністаў Беларускай Зянон Станіслававіч Пазняк — старшыня Партыі Беларускі Народны Фронт Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч — былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі

Вынікі

Першы тур thumb|write|400px|Вынікі першага туру выбараў Колькасць выбаршчыкаў на гэты момант складала 71 % ад насельніцтва Рэспублікі Беларусь (7 349 710 чалавек паводле звестак да выбараў, 7 476 586 чалавек паводле ўдакладненых паслявыбарчых звестак). У скрынях для галасавання было падлічана 5 904 312 бюлетэняў (78,97 % ад колькасці выбаршчыкаў), з іх несапраўдных — 121 509. Галасаванне адбывалася 23.VI.1994, у чацвер, з 7:00 да 22:00.

У першым туры Аляксандр Лукашэнка набраў 44,82 % (2 646 140 галасоў), Вячаслаў Кебіч — 17,33 % (1 023 174 галасы), Зянон Пазняк — 12,82 % (757 195 галасоў), Станіслаў Шушкевіч — 10 % (585 143 галасы), Аляксандр Дубко — 6 % (353 119 галасоў), Васіль Новікаў — 5 % (253 009 галасоў), 165 023 галасы былі пададзены супраць усіх.

КандыдатБрэсцкаяВіцебскаяГродзенскаяГомельскаяМагілёўскаяМінскаяМінск Лукашэнка 53,5 46,0 36,3 45,6 63,0 44,5 26,5 Кебіч 13,9 19,3 14,6 23,1 17,0 14,9 18,2 Пазняк 11,7 9,4 21,2 6,3 4,7 15,3 21,0 Шушкевіч 8,7 7,1 10,2 8,6 3,8 8,5 21,2Дубко5,36,78,55,54,47,93,5Новікаў3,26,03,15,03,54,34,5

Другі тур

У другім туры з 7 476 205 выбаршчыкаў прынялі ўдзел 5 278 331 (70,6 %). Аляксандр Лукашэнка набраў 4 241 026 галасоў, альбо 80,1 % (56 % галасоў выбаршчыкаў, з улікам яўкі), Вячаслаў Кебіч — 748 329, альбо 14,1 %. 17 193 бюлетэні былі прызнаны несапраўднымі.

Вынікі па рэгіёнах