Гіллан Марыяна Бернадот (, народжаная Ліндберг (), таксама вядомая як Прынцэса Мар’яна Бернадот; ) — шведская актрыса і філантроп.

З 1961 года ў шлюбе з Cігвардам Бернадотам, другім сынам караля Густава VI Адольфа. Пасля смерці Гунілы Бернадот ў 2016 годзе, яна (па шлюбе) з’яўлялася апошняй цёткай караля Карла XVI Густава і таксама была афіцыйна ўключана ў шведскую каралеўскаю сям’ю.

Бернадот была адзначана за яе працу ў падтрымку людзей з фізічнымі недахопамі.

Адукацыя і прафесійнае жыццё

У падлеткавым узросце яна работала у тэатры пад адкрытым небам у сваім родным горадзе, потым была прынята ў Каралеўскі драматычны тэатр і прайшла іх поўны курс у 1945—1948. Паміж семестраў працавала ў якасці гіда ў турах ў Германію і Францыю.

Пасля заканчэння адукацыі, працавала ў актрысай у Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме на працягу адзінаццаці гадоў. Тэатр быў зачынены на рэканструкцыю ў 1956 годзе. Праз некалькі гадоў яна прайшла курсы ў культурнай камунікацыі і мастацтва ў Стакгольмскім універсітэце.

Крыніцы

Спасылкі