Вуліца Дзяржы́нскага () — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным цэнтры горада.

Гісторыя Трасіроўка сучаснай вуліцы не супадае з гістарычнымі, на адрэзку ад вуліцы Крыленкі да вуліцы Яцыны ідзе паралельна да былога 2-га Краснапольскага завулка. Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў 1950-я гады. Названа ў 1952 годзе ў гонар Ф. Э. Дзяржынскага.

Размяшчэнне Арыентавана з поўначы на поўдзень. Размешчана паміж броўкай левага берага ракі Дубравенкі і вуліцай Першамайскай, да якой паралельна. Пачынаецца ад вуліцы Крыленкі, перасякае вуліцу Яцыны, з усходу прымыкаюць Камісарыяцкі завулак і завулак Тані Карпінскай, пасля скрыжавання з якім пераходзіць у Чырвоны завулак. Працягласць 530 м.

Забудова Пераважае забудова 5-, 6-, 7-павярховымі жылымі дамамі.

№ 1 (вул. Крыленкі, 8) — Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна. № 6 — былы дзіцячы сад № 8.

№ 7 — Абласны цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў упраўлення ЖКГ Магілёўскага аблвыканкама (архітэктар М. Янчык). Пабудаваны будынак Кустовага інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Мінжылкамгаса БССР. № 7А — банк БелВЭБ.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ленінскі раён (Магілёў) Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Магілёва Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Фелікса Дзяржынскага