Прыбалтыйская монакліналь — тэктанічная структура, якая ўтварае паўночна-заходні схіл Беларускай антэклізы, павернуты да Балтыйскай сінеклізы.

Знаходзіцца на памежжы Беларусі і Літвы, шырыня 50-60 км.

Паверхня крышталічнага фундамента апускаецца на паўночны захад і поўнач — паўночны захад з градыентам нахілу каля 3 м/км. Пры апусканні фундамента прыкладна да адзнак звыш -0,4 км градыент нахілу павялічваецца да 10 м/км. Па меры апускання фундамента разрэз чахла нарошчваецца адкладамі ніжнебайкальскага, верхнебайкальскага, каледонскага, герцынскага і кімерыйска-альпійскага комплексаў.

Літаратура

Геология Беларуси / А.С. Махнач, Р.Г. Гарецкий, А.В. Матвеев и др. — Мн.: Институт геологических наук НАН Беларуси, 2001. — 815 с. — ISBN 985-6117-56-9

Катэгорыя:Беларуская антэкліза Катэгорыя:Геалогія Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Геалогія Літвы Катэгорыя:Тэктоніка Беларусі