Мажэ́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Вялікае Мажэйкава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Гардзеевецкі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Гардзееўцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 5 чэрвеня 1959 года ў склад сельсавета з Агародніцкага сельсавета перададзена вёска ДзярванцыРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 чэрвеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 6.. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 23 сакавіка 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Агародніцкага сельсавета. 1 жніўня 1966 года перайменаваны ў Мажэйкаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Вялікае МажэйкаваРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).. У 1966 годзе ў склад сельсавета з Шчучынскага сельсавета перададзены вёскі Валока, Вялікія Баяры, Готараўшчына, Зайкаўшчына, Ішчална, Казарэзы, Кемяны, Корасць, Малыя Баяры, Навасады, Станіславова, Юцеўцы і ЯлашаўцыРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня, 3 і 20 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).. 20 лістапада 1973 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жалудоцкага сельсавета (вёскі Багданаўцы, Забалаць, Красулі, Навасёлкі, Тумашаўцы і хутар Гарманціна)Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лістапада 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).. 27 студзеня 2011 года скасаваны пасёлак Скрыбаўцы (уключаны ў склад аграгарадка Скрыбаўцы)Решение Щучинского районного Совета депутатов от 27 января 2011 г. № 34 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района. 27 снежня 2016 года ў склад Васілішкаўскага сельсавета перададзена вёска НарчыРешение Гродненского областного Совета депутатов от 27 декабря 2016 г. № 203 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (34 населеныя пункты) — 2404 чалавекі, з іх 48,5 % — беларусы, 46,2 % — палякі, 4,0 % — рускія, 0,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (32 населеныя пункты) — 1504 чалавекі.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Жалудоцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе