Го́лдаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Голдава. Плошча — 8670 гаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 259 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Лідскага раёна. 27 сакавіка 1978 года да сельсавета далучана частка скасаванага Радзівонішкаўскага сельсавета (вёскі Бабры, Парачаны, Пяскі, Хадзюкі, Цвербуты)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).. У 1986 годзе скасаваны вёскі Губейкі, Клімавічы (зліліся з вёскай Семашкі), Пяскі (далучана да вёскі Бабры), Станкевічы (далучана да вёскі Ігнаткаўцы)Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).. 21 снежня 2009 года ў склад Тарноўскага сельсавета перададзена вёска ПарачаныРешение Гродненского областного Совета депутатов от 21 декабря 2009 г. № 191 Об изменении границ Тарновского и Голдовского сельсоветов Лидского района . 18 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Ходараўскага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 896 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 82,9 % — беларусы, 14,0 % — палякі, 2,1 % — рускія, 0,6 % — азербайджанцы.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: аграгарадок Голдава, вёскі Бабры, Вялікае Сяло, Зіновічы, Ігнаткаўцы, Леснікі, Малышы, Семашкі, Хадзюкі, Цвербуты.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лідскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Жалудоцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе