Вімербю () — горад у Швецыі, адміністрацыйны цэнтр камуны Вімербю лена Кальмар.

Насельніцтва — 7827 чалавек. Першая пісьмовая згадка ў дарчай грамаце ад 1350 года. Развіццё горада было звязана з гандлем быдлам і вытворчасцю скураных вырабаў. Паміж 1532 і 1604 годам яго прывілеі былі скасаваныя. У Вімербю з 1981 года працуе дзіцячы парк забавак «Свет Астрыд Ліндгрэн», прысвечаны персанажам кніг гэтай шведскай пісьменніцы.

Пры напісанні кнігі «Эміль з Лёнебергі» Астрыд Ліндгрэн карысталася ўспамінамі пра сваё дзяцінства, праведзенае ў Вімербю.

Катэгорыя:Гарады Швецыі