Сквер імя Герцэна (таксама вядомы як Тэатральны сквер) — найстарэйшы сквер у Магілёве. Размешчаны ў гістарычным цэнтры горада і абмежаваны вуліцамі Ленінскай, Болдзіна, Камсамольскай і будынкам Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Плошча складае 0,8 га.
Гісторыя
Закладзены па загадзе магілёўскага губернатара Міхаіла Мікалаевіча Мураўёва ў 1829 годзе на месцы былога Блізкага вала і называўся Мураўёўскім, з 1917 года называўся Дняпроўскім, у 1919 годзе скверу прысвоена імя рускага публіцыста-рэвалюцыянера Аляксандра Іванавіча Герцэна.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Скверы Магілёва Катэгорыя:З’явіліся ў 1829 годзе Катэгорыя:Ленінская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Вуліца Болдзіна (Магілёў) Катэгорыя:Камсамольская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:1829 год у Беларусі Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Аляксандра Герцэна