Імпарт ( — увазіць) — увоз на мытную тэрыторыю краіны тавараў, паслуг ці капіталу.

Імпарт з пунтку гледжання навукі — гэта вынік міжнароднага падзелу працы ў спаборніцтве краін па найбольш дасканаламу выкарыстоўванню рэсурсаў як матэрыяльных, так і нематэрыяльных.

Разам з экспартам імпарт складае гандлёвы абарот. Розніца паміж агульнай вартасцю экспарту і імпарту складае гандлёвае сальда.

Вартасць імпарту лічыцца ў цэнах на ўмовах CIF, гэта значыць уключаецца вартасць страхавання і фрахта. З гэтай прычыны агульнасусветны экспарт заўсёды менш за імпарт.

Імпарт матэрыяльных каштоўнасцей называецца бачны імпарт. Імпарт транспартных паслуг, турызм, страхаванне і іншыя паслугі, а таксама пералікі грошаў юрыдычных і фізічных асоб за мяжу — нябачны імпарт.

Падзяляюць імпарт па яго прадмеце на: Імпарт тавараў Імпарт паслуг Імпарт капіталу

Рэімпарт — адваротны ўвоз тавараў, раней вывезеных па-за межы і не пераапрацаваных там.

Імпарт рэгулюецца дзяржавамі праз некаторыя інструменты гандлёвай палітыкі: мыты, квоты, «дабраахвотныя» абмежаванні, мінімальныя імпартныя цэны, тэхнічныя бар’еры і іншыя.

Гэтыя інструменты маюць дзве мэты — абарона нацыянальных вытворцаў ад міжнароднай канкурэнцыі і фіскальная мэта.

Імпарт у Беларусі Агульная вартасць імпарту ў Беларусьадпаведна звесткам з сайту Дзяржаўнага мытнага камітэта Год Млн.$200517 981,4200622 100,7200728 602,1200839 341,3 Асноўныя краіны імпарту паводле звестак за 2008 год Год Імпарт, Млн.$Расія23 460,3Германія2 792,3Украіна2 115,1Кітай1 414,8

Гл. таксама Экспарт

Спасылкі Сусветная гандлёвая арганізацыя (СГА) Камісія па гандлі і развіццю ААН (ЮНКТАД)

Катэгорыя:Міжнародны гандаль Катэгорыя:Мытная справа