«Вялікі дыктатар» () — класічны кінафільм Чарлі Чапліна, палітычная сатыра на нацызм і Гітлера.
Прэм’ера фільма адбылася 15 кастрычніка 1940 года. «Вялікі дыктатар» — першы цалкам гукавы фільм у творчасці Чапліна — быў вельмі нетыповым для ЗША таго часу, бо падчас яго стварэння ЗША і Германія яшчэ знаходзіліся ў стане міру. Фільм меў вялікі камерцыйны поспех і ў той жа час выклікаў вялікія спрэчкі з-за палітычнай падаплёкі.
Карціна атрымала 5 намінацый на прэмію «Оскар», уключаючы за найлепшы фільм года, найлепшую мужчынскую ролю (Чаплін) і мужчынскую ролю другога плана (Джэк Оўкі).
Зноскі
Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт) Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Сатырычныя фільмы Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:Кінакамедыі 1940 года