Сквер па вуліцы Мянжынскага — сквер-бульвар у Магілёве, размешчаны ўздоўж вуліцы Мянжынскага. Плошча складае 1,6 га.

У канцы верасня 2018 года Камісія па тапаніміцы і ўвекавечванні гістарычнай і культурнай спадчыны Магілёва, разглядаючы зварот грамадзян з просьбай аб прысваенні найменняў паркам горада, прапанавала надаць зялёнай зоне ўздоўж вуліцы Мянжынскага ў граніцах вуліц Іжэўскай і Прамысловай назву «сквер Малое Завалле». Назва прапанавана па гістарычнай назве вуліцы Мянжынскага, якая праходзіла за былым Палявым валам — трэцім кольцам гарадскіх умацаванняў горадаОбщественные обсуждения по названиям скверов и парков Могилёва начнутся 3 октября 27.09.2018 . Назва дагэтуль афіцыйна не зацверджана.

Спасылкі

Катэгорыя:Скверы Магілёва Катэгорыя:Вуліца Мянжынскага (Магілёў)