Вільгір () — вёска ў Гошчанскім раёне Ровенскай вобласці Украіны. Уваходзіць у склад Бугрынскай вясковай абшчыны.

Гісторыя На поўдзень ад вёскі выяўлены курганны могільнік бронзавага веку. За 1 км на паўночны захад курган культуры штрыхаванай керамікі, раскапаны ў 1938 годзе. На паўднёва ўсходняй ускраіне, на левым высокім беразе Гарыні, гарадзішча XI—XIII ст. плошчай каля 0,65 га. Напэўна, адзін з адміністрацыйных цэнтраў Дарагабужскага княстваПрищепа Б. А. Погоринські міста в Х-ХІІІ ст. — Рівне : ПП Дятлик М., 2016. — 297 с. — ISBN 978-617-515-195-2 — С. 192.. На захад ад гарадзішча выяўлена паселішча XII—XIII ст. плошчай каля 2 га. На гарадзішчы таксама выяўлена шматлікая кераміка XVI—XVIII ст.Прищепа Б. А. Погоринські міста в Х-ХІІІ ст. — Рівне : ПП Дятлик М., 2016. — 297 с. — ISBN 978-617-515-195-2 — С. 216.

Прынамсі да 1450-х гадоў замак Вельгор (Вельгоръ) з «местам» і некалькімі «прыселкамі» належаў пану Івану Іллінічу, які памяняў іх з валынскім баярынам Дзяніскам Мукасеевічам на яго «двары» Жарабковічы і Ляхавічы (напэўна, Старыя) ў Клецкай воласціСобчук В. Д. Від коріння до крони : дослідж. з історії князів. і шляхет. родів Волині ХV — першої половини ХVII ст. — Кременець: [Кременец.-Почаїв. держ. іст.-архітектур. заповідник], 2014. — 506 c. : табл. — С. 179, 179 заўв. 7.. Некалькі стагоддзяў па гэтым належаў Дзяніскавым нашчадкам і іх сваякам.

Паселішча адзначана на карце Еўропы Г. Меркатара (1554).

Крыніцы

Літаратура

Архив Юго-Западной России, издаваемый Комиссиею для разбора древнихъ актов, учрежденной при киевском, подольском и волынском генерал-губернаторе. — Ч. 8. — Т. ІV. Акты оземлевладении в Юго-Западной России ХV-ХVIІІ вв. — К., 1907. — 762с. — С. 35. (увязальны ліст 1554 года)

Катэгорыя:Населеныя пункты Гошчанскага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1546 годзе