Мільчане (, , , , ) — сярэднявечнае заходнеславянскае племя, якое ўваходзіла ў племянную групу лужыцкіх сербаў разам з далямінцамі, сорбамі, лужычанамі, нішанамі, сусельцамі і іншымі плямёнамі. Мільчане з'яўляюцца продкамі лужычан (галоўным чынам Вехняй Лужыцы), славянскага народа на ўсходзе Германіі. Упершыню племя мільчан згадваецца ў хроніке Баварскага географа IX стагоддзя як Milzane.

Мільчане насялялі ў другой палове I тысячагоддзя тэрыторыю ў раёне Будзішына, які прыблізна адпавядае сучаснай Верхняй Лужыце (якая першапачаткова насіла назву Будзішынская зямля). Разам са слюбянамі, жараўлянамі і іншымі плямёнамі мільчане з'яўляюцца часткай каланізацыйнай плыні славян, пачаўшай перасяленне ў міжрэчча Эльбы і Одэра з VI стагоддзя. Як мяркуецца, славяне, якія раней за іншых асвоілі гэты рэгіён, прадстаўлялі сукоўска-дзедзіцкую культуру. Пазней тэрыторыя рассялення мільчан падверглася ўплыву славян серюскай (русенскай) куьтуры. Раёны на захадзе ад племяні мільчан насялялі далямінцы (галамачы) і нішане, на паўночным захадзе — ніжычы, на ўсходзе за ракой Бубр размяшчалась племя лужычан, на поўдні знаходзіліся вобласці рассялення чэхаў.

Разам з пашырэннем да IX стагоддзя сербскага племяннога саюза пачынае распаўсюджвацца этнонім сорбы сярод заходнеславянскіх плямёнаў, уключаючы мільчан, на тэрыторыі аж да сярэдняга цячэння Одэра. У пачтку X стагоддзя племя мільчан было захоплена немцамі, як і ўсе астатнія плямёны саюза сорбаў.

Разам з лужычанамі мільчане сталі асноўнымі плямёнамі, якія прынялі ўдзел у фармаванні себалужыцкага этнаса. Тэрытарыяльна вобласць рассялення мільчан супадае з арэалам верхнялужыцкай мовы. Падзел на Ніжнюю і Верхнюю Лужыцу з'яўляецца з XV стагоддзя.

Гл. таксама Заходнія славяне Палабскія славяне Лужычане

Спасылкі

Катэгорыя:Лужыцкія сербы (саюз плямёнаў) Катэгорыя:Гісторыя Германіі