Сернікі С. 310., часам Сэрныкы () — вёска ў Варашскім раёне Ровенскай вобласці Украіны.
Да 2020 года ў складзе Зарычнэнскага раёна.
Гісторыя У часы Расійскай імперыі і міжваеннай Польшчы гэта была асада дробнай шляхты (праваслаўнага веравызнання) Сернікі. У канцы 1830-х гадоў маляўнічае апісанне гэтай тыповай асады пінскай шляхты (на 240 «дымоў») пакінуў Юзаф Ігнацы Крашэўскі, адсюль ён ракой Стублай, над якой стаяла асада, а потым Стырам, у веснавое паўнаводдзе сплаўляўся на лодцы да Пінска. Апісанне склала нарыс «Серніцкая асада» ў кнізе Крашэўскага «Успаміны Валыні, Палесся і Літвы» (1840)Kraszewski J.I. Wspomnienia Wołynia, Polesia i Litwy. Wilno, 1840.
Станам на 2026 год, у больш за 80 % жыхароў вёскі аднолькавае шляхецкае прозвішча . Агулам у вёсцы жыве больш за 2500 Палюховічаў, з іх дзясяткі — поўныя цёзкі.
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Зарычнэнскага раёна