Аляксей Іванавіч Абрыко́саў (; , Масква — , Масква) — вучоны, урач-патолагаанатам, акадэмік Акадэміі навук СССР (1939), правадзейны член Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), член-карэспандэнт Польскай акадэміі навук, Герой Сацыялістычнай Працы (1945).

Біяграфія А. А. Абрыкосаў нарадзіўся ў Маскве, у сям’і прадпрымальнікаў Абрыкосавых. У 1894 годзе скончыў прыватную гімназію Крэймана, у 1899 годзе — медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Працаваў урачом у Маскве, з 1900 года ў Стара-Екацярынінскай бальніцы. З 1902 года — памочнік празектара на кафедры паталагічнай анатоміі Маскоўскага ўніверсітэта. У 1904 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «О первых анатомических изменениях при начале легочного туберкулеза». У 1904—1918 гг. прыват-дацэнт Маскоўскага ўніверсітэта і адначасова ў 1904—1911 гг. празектар Марозаўскай дзіцячай бальніцы, у 1904—1916 гг. — выкладчык у Маскоўскай зубаўрачэбнай школе. У 1918—1920 гг. А. А. Абрыкосаў на пасадзе загадчыка кафедрай паталагічнай анатоміі 2-а Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1920—1930 гг. прафесар медыцынскага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта, у 1924—1930 гг. — дэкан медыцынскага факультэта ўніверсітэта, з 1930 года — 1-а Маскоўскага медыцынскага інстытута. У 1944—1951 гг. А. А. Абрыкосаў на пасадзе дырэктара Інстытута нармальнай і паталагічнай марфалогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР.

Памёр А. А. Абрыкосаў ў Маскве. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Навуковая дзейнасць А. А. Абрыкосаву належаць навуковыя працы па марфалогіі туберкулёзу, алергічных рэакцыях, сепсісе, ранавых інфекцыях, паталогіі вегетатыўнай нервовай сістэмы і інш. Апублікаваў больш за 100 навуковых прац і шэраг падручнікаў. Таксама вядомы тым, што выканаў першае бальзаміраванне цела У. І. Леніна, кіраваў ускрыццём целаў М. В. Фрунзэ, У. М. Бехцерава, В. У. куйбышава, В. П. Нагіна. У час Вялікай Айчыннай вайны зрабіў значны ўклад у развіццё ваенна-палявой хірургіі.

Адзін са стваральнікаў і галоўны рэдактар часопіса «Архив патологии» (1935).

Сярод апублікаваных прац: Частная патологическая анатомия: 2 изд., вып. 1—2. — М., Л., 1947. Основы общей патологической анатомии: 9 изд. — М., 1949. Основы частной патологической анатомии: 4 изд. — М., 1950.

Узнагароды і званні Медаль «Серп і Молат» 3 ордэны Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы» Сталінская прэмія 1-й ступені (1942) Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1929) Ганаровы доктар Афінскага ўніверсітэта (Грэцыя) Сапраўдны член Міжнароднай асацыяцыі клінічных патолагаў (Лондан).

Памяць Помнік перад будынкам 1-а Маскоўскага медыцынскага інстытута, дзе працаваў А. А. Абрыкосаў. У памяць аб вучоным названы адзін з завулкаў у Маскве. У завулку ўстаноўлены бюст. Мемарыяльная дошка на доме, у якім жыў А. А. Абрыкосаў у 1948—1955 гг.

Літаратура

Спасылкі

АБРИКОСОВ Алексей Иванович (18.01.1875 — 09.04.1955) // Сайт РАН «Врач мертвых» стал врачом живых Абрикосов Алексей Иванович // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Замежныя члены Польскай акадэміі навук Катэгорыя:Выкладчыкі 1-га МДМУ Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі РСФСР Катэгорыя:Акадэмікі АМН СССР Катэгорыя:Анатамы Расійскай імперыі