Міхаіл Іванавіч Буды́ка (, — , ) — вучоны ў галіне геафізікі, геаграфіі, геахімііПрофіль на сайце Расійскай акадэміі навук. Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1964), акадэмік Расійскай акадэміі навук (1992).
Біяграфія М. І. Будыка нарадзіўся ў горадзе Гомель. У 1942 годзе скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут. Працаваў у Галоўнай геафізічнай лабараторыі імя А. І. Ваейкава, у 1954—1972 гг. на пасадзе дырэктара, з 1972 года — загадчыка аддзелам. З 1975 года загадчык аддзелам у Дзяржаўным гідралагічным інстытуце ў Ленінградзе.
Навуковая дзейнасць М. І. Будыка належаць навуковы працы па фізічнай кліматалогіі, актынаметрыі, біякліматалогіі, экалогіі, цеплавому балансу зямной паверхні. Разам з акадэмікам А. А. Грыгор’евым сфармуляваў «перыядычны закон геаграфічнай занальнасці». У 1955 годзе ўвёў колькасны крытэрый геабатанічных зон (радыяцыйны індэкс сухасці Будыка)Будыко Михаил Иванович // Сотрудничество Беларусь — ЕС: наука и культура // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам выдадзены (у 1956, 1963 гг.) атлас цеплавога балансу Зямлі.
Аўтар больш за 200 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў, 24 манаграфій.
Сярод апублікаванага: Испарение в естественных условиях. — Л., 1948. Тепловой баланс земной поверхности. — Л., 1956. Климат и жизнь. — Л., 1971. Влияние человека на климат. — Л., 1972. Глобальная экология. М.: Мысль, 1977. Эволюция биосферы. — Л., 1984. Антропогенные изменения климата. Л.: Гидрометеоиздат, 1987 (у сааўтарстве). Путешествие во времени. — М., 1990.
Узнагароды і званні Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «За заслугі перад Айчынай» 2-й ступені Ленінская прэмія 1958 г. Прэмія «Блакітная планета» (1998) Прэмія імя А. П. Вінаградава (1989) Прэмія імя А. А. Грыгор’ева (1995) Залаты медаль імя Ф. П. Літке (1972) Медаль Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (1987) Медаль імя Р. Хортана Амерыканскага геаграфічнага саюза Ганаровы член Геаграфічнага таварыства Расіі і Амерыканскага метэаралагічнага таварыства
Літаратура — С. 317.
Спасылкі Профіль на сайце Расійскай акадэміі навук Будыка Михаил Иванович // Знаменитые люди Гомельщины Будыко, Михаил Иванович (геофизик ; 1920—2001) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Будыко Михаил Иванович // Сотрудничество Беларусь — ЕС: наука и культура // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Лапенис А. Г. Выдающийся российский климатолог: памяти М. И. Будыко // Век глобализации. Выпуск №1(7)/2011
Катэгорыя:Выпускнікі СПбДПУ Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Кліматолагі Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук