«Сабрына» () — амерыканская чорна-белая рамантычная кінакамедыя Білі Уайлдэра (1954) з удзелам Одры Хепбёрн, Хамфры Богарта і Уільяма Холдэна. Варыяцыя на сюжэт «Папялушкі». У 1995 годзе Сідні Полак зрабіў рэмейк пад гэтай жа назвай. Прэмія «Оскар» за дызайн касцюмаў Эдзіт Хэд, яшчэ пяць намінацый. Карціна заняла 54-е месца ў спісе 100 лепшых амерыканскіх меладрам па версіі AFI.

Сюжэт Пачатак фільма парадыруе традыцыйныя зачыны казак. У раскошнай сядзібе на заходнім беразе Лонг-Айленда жыве сям’я мільянераў Лэрабі. Бацька, маці і два сыны. Старэйшы — Лайнус — разумны, малодшы — Дэвід, шалапут, у якога закахалася маладая дачка шафёра сям’і Сабрына. Каб «вылечыць» дачку ад любоўнай ліхаманкі, бацька адпраўляе яе ў Парыж у школу кухараў. Праз некалькі гадоў дадому вяртаецца вытанчаная, грацыёзная прыгажуня. Яе пачуцці не прайшлі, але цяпер ужо і Дэвід пакораны ёю. Сямейныя планы пашырэння бізнесу за кошт удалай жаніцьбы сына пад пагрозай: старэйшы брат гатовы мужна прыняць удар на сябе і пазаляцацца да непажаданай нявестай …

Акцёры і ролі Одры Хепбёрн — Сабрына Фэйрчайлд Хамфры Богарт — Лайнус Лэрабі Уільям Холдэн — Дэвід Лэрабі Уолтэр Хэмпдэн — Олівер Лэрабі Джон Уільямс — Томас Фэйрчайлд Марта Хаер — Элізабэт Тайсан Элен Корбі — міс Мак-Кардл Нэлі Уокер — Мод Лэрабі

Зноскі

Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы пра Нью-Ёрк Катэгорыя:Фільмы пра Парыж Катэгорыя:Кінакамедыі 1954 года