Вуліца Шубіна — вуліца ў цэнтральнай частцы Віцебска ў Кастрычніцкім раёне. Названая ў гонар дырэктара віцебскага іпадрома, героя Грамадзянскай вайны І. Ф. Шубіна (рэабілітаваны ў 1957 годзе). Працягласць вуліцы ад вуліцы Леніна да вуліцы Б. Хмяльніцкага — 150 м. На вуліцы аднабаковы аўтамабільны рух.

Вуліца сфарміравалася ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў. Першапачатковая назва — Трынітарская — атрымана з-за кляштара трынітарыяў. У сярэдзіне XIX стагоддзя, пасля завяршылася працяглай перабудовы, касцёла ў Пакроўскую праваслаўную царкву вуліца называлася Пакроўскай. Некаторы час у савецкія гады называлася Бязбожнай.

Дом 6 быў пабудаваны ў пачатку 1900-х гадоў Кацярынай Данілаўнай Дукальскай для сваёй сям’і.

Будынкі № 2 — Свята-Пакроўскі кафедральны сабор; № 5 — КУП «Капітальнае будаўніцтва горада Віцебска». Землеўпарадкавальная і геадэзічная служба Віцебска і УКБ гарвыканкама; № 4 — Віцебскі абласны суд (архітэктар Г. Сінельнікава).

Літаратура Витебск: План города. Витебский район: Карта. / Редактор: В. А. Змачинская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 4611 экз. Витебск: План города. / Редактор В. А. Змачинская, дизайн обложки С. А. Берестень. — Обновл. и дополн. в 2009 г. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 36 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-070-2

Спасылкі

Шубіна