Ніжагародскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. І. Лабачэўскага - расійскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт у горадзе Ніжні Ноўгарад. Універсітэт быў адкрыты 31 студзеня 1916 года як Ніжагародскі народны універсітэт. У перыяд з 1932 па 1990 года называўся Горкаўскім дзяржаўным універсітэтам. У 2009 годзе атрымаў статус нацыянальнага даследчага універсітэта Расіі.
Склад універсітэта У склад універсітэта ўваходзіць 18 факультэтаў, інстытутаў, вышэйшых школ і малых акадэмійСпіс структурных адзінак ННДУ: Вышэйшая школа агульнай і прыкладной фізікі Інстытут адкрытай адукацыі Інстытут аспірантуры і дактарантуры Інстытут біялогіі і біямедыцыны Інстытут ваеннай адукацыі Інстытут інфармацыйных тэхналогій, матэматыкі і механікі Інстытут міжнародных адносін і сусветнай гісторыі Інстытут рэабілітацыі і здароўя чалавека Інстытут філалогіі і журналістыкі Інстытут эканомікі і прадпрымальніцтва Малая акадэмія дзяржаўнага кіравання Радыёфізічны факультэт Факультэт павышэння кваліфікацыі і прафесійнай перападрыхтоўкі Факультэт сацыяльных навук Факультэт фізічнай культуры і спорту Фізічны факультэт Хімічны факультэт Юрыдычны факультэт
Спасылкі Афіцыйны сайт ННДУ імя Лабачэўскага
Катэгорыя:Універсітэты Расіі Катэгорыя:Ніжні Ноўгарад Катэгорыя:Нацыянальныя даследчыя ўніверсітэты Расіі