Рассве́тная (, ) (да 1964 года Цыцкавічы) — вёска ў Клецкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красназвёздаўскага сельсавета. Размяшчаецца на ўсходзе сельсавета і раёна.
Гісторыя З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў складзе Галавацкага сельсавета, з 24 жніўня 1960 года — у складзе Зубкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26..
30 ліпеня 1964 года вёска Цыцкавічы Нясвіжскага раёна была перайменавана ў вёску РассветнаяУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1964 года «Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР».
З 22 верасня 1980 года вёска ўключана ў склад Гурнаўшчынскага сельсавета, з 8 снежня 1995 года па 28 мая 2013 года — у склад Зубкаўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Спасылкі
Катэгорыя:Красназвёздаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Клецкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі