Палявічка валасістая (Eragrostis pilosa) — від аднагадовых раслін сямейства . Антрапахорны від.
Батанічнае апісанне
Сцябло узыходзячае. Лісце сядзячае, тонкае, падоўжанае, цэльнакрайняе з паралельным жылкаваннем, завостранае. Суквецце — мяцёлка, якая складаецца са шматлікіх складаных каласкоў. Каласкі шматкветкавыя, ланцэтныя або даўгавата-лінейныя, сціснутыя з бакоў. Каласковыя лускі кіляватыя, карацей кветкавых. Ніжняя кветкавая луска без асцюка. Язычок з валасінак. Ніжнія галіны мяцёлкі сабраны на галоўнай восі пучкамі па 3—7. Ніжнія галіны мяцёлкі маюць доўгія валасінкі.
Насенне дробнае, да 0,3 мм у дыяметры.
Экалогія
Сустракаюцца ў гарадах, вёсках, на зрубах лясоў пасля суцэльных высечак у лясных культурах малодшага ўзросту, лясных гадавальніках, абочынах аўтамабільных дарог, па чыгуначных шляхах на пясках і скалах, на палях і пустазельных месцах.
Даволі часта ў стэпе, радзей у лесастэпе і ў Закарпацці.
Пагрозы
Гэтая трава можа быць заражаная Watling, J. R. and M. C. Press. (1998). How does the C4 grass Eragrostis pilosa respond to elevated carbon dioxide and infection with the parasitic angiosperm Striga hermonthica? New Phytologist 140(4) 667-75..
Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1812 годзе