Інспектар ДАІ лейтэнант міліцыі Яўген Патаповіч знік у Магілёве 16 мая 2019 года, праз некалькі гадзін яго знайшлі ў лесе мёртвым. Здарэнне выклікала рэзананс з прычыны меркаванага выкрадання і забойства міліцыянера, супрацоўнікі праваахоўных органаў пераследавалі цыганоў. Пазней следчыя прыйшлі да высновы, што міліцыянер інсцэніраваў сваё забойства і здзейсніў суіцыдnashaniva.by.
Асоба ахвяры Яўгену Патаповічу было 22 гады. Нарадзіўся ён у 1996 годзе ў г. Магілёве. У 2018 годзе скончыў Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь, пасля чаго праходзіў службу ў батальёне дарожна-патрульнай службы ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. Пражываў у мікрараёне каля завода імя Кірава ў Задняпроўі.
Меркаванае выкраданне і зайбоства 16 мая 2019 года ў Магілёве ўвечары, каля 18:00-18:30, невядомымі на «Волзе» быў выкрадзены і пазней знойдзены забітым супрацоўнік ДАІ Магілёва. Як стала вядома з расшыфроўкі аўдыёзапіса арыентоўкі міліцыі, каля 18 гадзін ён выбыў для разгляду на ДТЗ. У 18:27 даслаў паведамленне па Viber: «Тэрмінова. Чорная „волга“. Тры цыганы. Рэгістрацыйны знак — рускі». Пасля гэтага ён знік з табельнай зброяй.
Увечары ў Магілёўскай вобласці міліцыю паднялі па трывозе, у рэгіёне быў уведзены ў дзеянне план «Сірэна», на дарогах па ўсёй Беларусі выставілі блокпасты.
Пазней у лесе за два кіламетры ад Магілёва, у лесапаласе на скрыжаванні аб’язной дарогі (Прысна — Масток — Дрыбін — Горкі)Што вядома пра забітага ў Магілёве міліцыянера і шашы (Магілёў — Шклоў)Першыя фота зь месца, дзе знайшлі забітага міліцыянера пад Магілёвам былі выяўлены зброя і цела інспектара з кайданкамі на рукахУбийц инспектора ГАИ еще не нашли, милиция обещает вознаграждение за информацию. Что известно? 17 мая 2019 . У тэлеграм-канале Nexta з’явіліся фота забітага — раздзетага і са слядамі здзекаўУ Магілёве невядомыя на расійскіх нумарах выкралі і забілі 22-гадовага інспектара ДАІ ДАПАЎНЯЕЦЦА.
На месца, дзе было выяўлена цела прыехала перасоўная крыміналістычная лабараторыя, якая працавала ўсю ноч. Раніцай 17 мая прыбыў першы намеснік старшыні Следчага камітэта Аляксей Волкаў«У нас усе плачуць. За што таго добрага хлопца забілі?» — рэпартаж з трывожнага Магілёва. ФОТА 17 ТРАЎНЯ 2019.
Следчы камітэт завёў крымінальную справу паводле арт. 362 КК — забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку. Ход расследавання ўзяў на асабісты кантроль глава камітэта Іван НаскевічСК прокомментировал убийство сотрудника ГАИ в Могилевской области.
Вышук і следства Вышук забойцаў працягваўся ўсю ноч і на наступны дзень. У Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласцях на вуліцах і дарогах знаходзіцца шмат міліцыі, усе «Волгі» спыняюць, да агляду некаторых прыцягваюць АМАП.
Увечар і ўначы ў магілёўскім раёне Чапаева працавала міліцыя: прадстаўнікоў цыганскай дыяспары дапытвалі, некаторых затрымоўвалі. Сярод затрыманых былі жанчыны, старыя людзі і нават падлеткі. Па расказах людзей, сілавікі паводзілі сябе агрэсіўна, крычалі, пагражалі цыганам тым, што «жыцця ім не будзе».
Па словах уласніка аўтамабіля «Волга» з рэгістрацыйным нумарам «У694ОР98», Васіля Н. (ураджэнец Смаленскай вобласці), які мае беларускае грамадзянства і жыве ў Віцебску, «машына цэлы дзень стаяла пад вокнамі інтэрната, дзе мы жывём разам з жонкай. Учора ўвечары прыйшла міліцыя, машыну забралі. Цяпер яна ў іх на экспертызе».
20 мая на брыфінгу ў Мінску начальнік галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Яўген Архірэеў заявіў, што асноўная версія смерці — суіцыд. Следства ўстанавіла што ў дзень гібелі Патаповіч на спадарожным аўтамабілі дабраўся да чыгуначнага пераезду ў раёне вуліцы Першамайскай і Вакзальнай. У гэты дзень супрацоўнік самастойна прыняў рашэнне выбыць ва ўказанае месца, праігнараваўшы ўказанні аператыўнага дзяжурнага выбыць для афармлення дарожна-транспартнага здарэння на завулку Арлоўскім. Паводле следчых, згаданы раней аўтамабіль «Волга» з расійскімі нумарамі ў перыяд з 18 да 21 гадзіны 16 мая на відэазапісах з камер вонкавага назірання па вуліцах Першамайскай і Крупскай не зафіксаваныСуіцыд — асноўная вэрсія сьмерці міліцыянера ў Магілёве, — Сьледчы камітэт.
На целе супрацоўніка не знойдзена цялесных пашкоджанняў, акрамя агнестрэльнага ранення. Прадстаўнікі Следчага камітэта і МУС назвалі дэзынфармацыяй паведамленні, што рукі супрацоўніка былі «далонямі вонкі». Таксама акцэнтавалі ўвагу на тым, што ніякіх раненняў у вобласці пахвіны не было, кроў на ніжняй бялізне апынулася там з-за позы цела. Адсутнасць на міліцыянце штаноў у патлумачылі тым, што яны былі наўмысна спалены загіблым з дапамогай вадкасці для распальвання. Паводле следчых, падчас агляду месца здарэння знойдзены табельны пісталет, два магазіны, 15 патронаў, тры пакеты дроў, вадкасць для распальвання, іншыя асабістыя рэчы. Каля 11 гадзін у адной з крамаў Магілёва Патаповіч купляў дровы, вадкасць для распальвання агню і рыдлёўку, пра што сведчыць запіс з усталяванай у краме відэакамеры.
Следства пацвердзіла інфармацыю пра факт спробы супрацоўніка ДАІ Яўгена Патаповіча звесці рахункі з жыццём у красавіку. У выніку вывучэння ноўтбука Яўгена Патаповіча аператыўнікі ўстанавілі, што 1 красавіка ён падрыхтаваў шэраг паведамленняў сваім супрацоўнікам і сваякам, якія ўтрымлівалі звесткі пра яго суіцыдальныя намеры.
Бацькі загінулага лейтэнанта не прызнаюць версію з самазабойствам.
Пераслед цыганоў 16 мая былі затрыманы дзясяткі цыганоў у магілёўскіх пасёлках Грабянёва і Чапаеўка, дзе яны кампактна пражываюць. Супрацоўнікі праваахоўных органаў урываліся ў дамы цыган гвалтам, гаспадароў збівалі, пасля чаго везлі ў раённыя аддзелы міліцыі. Кожны быў дапытаны па справе забойства Патаповіча, некаторыя сцвярджаюць, што з іх спрабавалі выбіць паказанні. Цыганоў утрымлівалі пад вартай, як дробных хуліганаў. 19 мая іх вызвалілі з ізалятара часовага ўтрыманняУ цыганскім пасёлку Магілёва памерла жанчына. Родныя вінавацяць амапаўцаў. 21 травень 2019.
Паводле старшыні грамадскага аб’яднання «Беларуская дыяспара цыганоў» Алега Казлоўскага, затрыманні былі не толькі ў Магілёве: да цыганоў прыходзілі міліцыянеры ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
Цыганы з магілёўскага пасёлка Чапаеўка звярнуліся да памочніка прэзідэнта па Магілёўскай вобласці Міхаіла Русага, каб той абараніў іх ад «ціску і пагрозаў з боку праваахоўных органаў». 21 мая першы намеснік міністра ўнутраных спраў Іван Падгурскі на пытанне БелаПАН, ці не лічыць ён, што МУС павінна папрасіць прабачэння перад цыганамі, адказаў: «Можа быць, і трэба. Не ведаю, ці будзем».
23 мая міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, адказваючы на пытанні журналістаў перад пасяджэннем у парламенце, заявіў, што «ў міністра няма ні нагоды, ні падставаў прасіць прабачэння ў цыганоў» Ён таксама ацаніў дзеянні сваіх падначаленых у гэтай частцы як абсалютна абгрунтаваныя, якія адпавядаюць тым абставінам, у якіх праводзілася раскрыццё гэтага асабліва цяжкага злачынстваШуневіч: У мяне няма ні нагоды, ні падставаў выбачацца перад цыганамі.
У той жа дзень па даручэнні галавы дзяржавы кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава ў Магілёве сустрэлася з прадстаўнікамі мясцовай цыганскай дыяспары. Падставай для размовы сталі скаргі, агучаныя ў сродках масавай інфармацыі, на парушэнні ў ходзе праверачных мерапрыемстваў па факце гібелі інспектара ДПС Яўгена Патаповіча. Наталля Качанава за сітуацыю, што здарылася, прадстаўнікам мясцовай дыяспары прынесла прабачэнні, «калі сапраўды ў час расследавання абставін справы мелі месца факты некарэктных дзеянняў». Таксама яна акцэнтавала ўвагу, што па ўсіх скаргах і зваротах будуць праведзены разборы, і асабліва адзначыла, што міжэтнічны мір і згода ў Беларусі з’яўляюцца безумоўным прыярытэтамblr.belta.by.
Пахаванне 18 мая адбылося ўрачыстае развітанне з Яўгенам Патаповічам, прыехалі сілавікі з усёй Беларусі, а таксама кіраўніцтва МУС, нябожчыка адпеў праваслаўны святарsvaboda.org. Яўгена Патаповіча пахавалі ў вёсцы Вішоў Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.
Катэгорыя:2019 год у Магілёве Катэгорыя:Падзеі ў Магілёве Катэгорыя:Забойствы паліцэйскіх Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2019 годзе Катэгорыя:Падзеі 16 мая Катэгорыя:Май 2019 года Катэгорыя:Самазабойствы ў Беларусі