Вольга Аляксееўна Івано́ва (; — ) — вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі сельскагаспадарчых жывёл, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1939), прафесар (1935). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1971).

Біяграфія Нарадзілася ў горадзе . У 1926 годзе скончыла Маскоўскі вышэйшы заатэхнічны інстытут з кваліфікацыяй «аграном-заатэхнік». У 1926–1928 гг. загадвала аддзелам генетыкі буйной рагатай жывёлы Цэнтральнай станцыі па генетыцы сельскагаспадарчых жывёл у Маскоўскай вобласці, дзе пачала навуковую дзейнасць пад кіраўніцтвам А. С. СераброўскагаИстория кафедры генетики и разведения сельскохозяйственных животных им. О. А. Ивановой // Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны. У 1929–1930 гг. працавала асістэнтам на Цэнтральнай станцыі па каняводству ў Маскве, у 1930 годзе — на кафедры развядзення ў Маскоўскім інстытуце свінагадоўлі. У 1931–1935 гг. В. А. Іванова на пасадзе загадчыка кафедрай развядзення і генетыкі Арэнбургскага сельскагаспадарчага інстытута. У 1935–1941 гг. працавала ў Варонежскім заатэхнічна-ветэрынарным інстытуце, у 1942–1948 гг. ва Ульянаўскім сельскагаспадарчым інстытуце. Пасля звальнення з інстытута ў 1948 годзе В. А. Іванова пераехала ў Калінінград, да 1951 года працавала галоўным заатэхнікам Калінінградскага дзяржплемтрэста, потым (да 1953 года) у Калінінградскім абласным упраўленні сельскай гаспадаркі і нарыхтовак. З 1953 года В. А. Іванова ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце, да 1974 года на пасадзе загадчыка кафедрай развядзення сельскагаспадарчых жывёл, у 1974—1981 гг. — прафесар кафедры.

Навуковая дзейнасць В. А. Івановай належаць навуковыя працы па генетыцы буйной рагатай жывёлы, тэорыі развядзення сельскагаспадарчых жывёл па лініях, ролі спадчыннасці ў пашырэнні лейкозу буйной рагатай жывёлы, уплыву навакольнага асяроддзя на эфектыўнасць адбору і інш. На працягу шэрагу гадоў узначальвала Віцебскае аддзяленне Рэспубліканскага таварыства генетыкаў і селекцыянераў.

З’яўляецца аўтарам 110 навуковых і навукова-метадычных прац. Сярод апублікаванага: Генетика. 2-е изд. — М. 1974. (1-е выданне ў 1967 годзе, разам з М. А. Краўчанка).

Узнагароды Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР і інш. Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Літаратура

Спасылкі Іванова, Вольга Аляксееўна (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; заатэхнія ; 1901—1986) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Иванова, Ольга Алексеевна (кандидат сельскохозяйственных наук, зоотехния ; 1901—1986) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі История кафедры генетики и разведения сельскохозяйственных животных им. О. А. Ивановой // Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны

Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскага зоаветэрынарнага інстытута Катэгорыя:Генетыкі СССР Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны