Дом па вуліцы 17 верасня, 31 — будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Жылы дом пабудаваны ў канцы XIX — першай палове XX ст. з цэглы.
Архітэктура
Дамы № 29, 31, 33, 35, 37 складаюць ансамбль гарадской забудовы, які склаўся ў канцы XIX — першай палове XX ст. Будынкі маюць характэрную для таго часу блакіроўку, аб’яднаны ў самастойныя фрагменты. Галоўныя фасады выходзяць на «чырвоную лінію» забудовы.
Аднапавярховы будынак. Тарцовымі сценамі састыкаваны з дамамі № 29 і 33, што стварае адзіны фронт забудовы. Архітэктура без элементаў дэкору. Галоўны фасад з 4 прамавугольнымі вокнамі. Унутраная прастора падзелена капітальнымі сценамі на 3 кватэры.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Брэста Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Брэста Катэгорыя:вуліца 17 верасня (Брэст)