Новы Усеагульны нацыянальны кангрэс () — заканадаўчы орган, створаны палітычнымі дзеячамі з партый, якія пацярпелі паражэнне на выбарах 2014 года ў Лівіі. Быў створаны пасля эскалацыі грамадзянскай вайны і замяніў першы Усеагульны нацыянальны кангрэс. Падтрымліваўся Турцыяй і Катарам.
Гісторыя Пасля паразы на выбарах 2014 года, якія прайшлі пры нізкай яўцы выбаршчыкаў, ісламісцкія партыі пад кіраўніцтвам прэзідэнта Усеагульнага нацыянальнага кангрэса Нуры Абу Сахмейна c дапамогай узброеных груповак «Аперацыйная зала лівійскіх рэвалюцыянераў», узялі пад кантроль сталіцу Лівіі — Трыпалі. У канцы жніўня ісламісцкія баевікі, кіраваныя УНК, выкралі апазіцыйных дзеячаў, напаўшы на 280 дамоў. 25 жніўня дэпутаты Новага УНК абралі сваім прэзідэнтам Нуры Абу Сахмейна, а новым прэм’ер-міністрам — Амара аль-Хасі. 31 сакавіка 2015 года дэпутаты адправілі яго ў адстаўку, і ў той жа дзень абралі на пасаду прэм’ер-міністра Халіфа аль-Гаві.
З 2014 года пачаў дзейнічаць Урад нацыянальнага выратавання (УНВ), выканаўчы орган улады, саюзны новаму УНК. 5 красавіка 2016 года Урад нацыянальнага выратавання аб’явіў, што ён сыходзіць у адстаўку, спыняе аперацыі і саступае паўнамоцтвы Ураду нацыянальнай згодыLibya unity govt cements control after rival cedes power.
Аднак, у ходзе перавароту ў кастрычніку 2016 года, сілы, лаяльныя УНВ, занялі будынак Дзяржаўнага савета і абвясцілі аб вяртанні кабінета Халіфа аль-Гаві. Затым пачаліся сутыкненні паміж сіламі Сараджа і аль-Гаві. У ходзе баёў сілы УНВ панеслі паразу ў 2017 годзе, самаабвешчаны ўрад быў распушчаны.
Размеркаванне месцаў У новым УНК большасць месцаў займалі прадстаўнікі аб’яднання «Браты-мусульмане», Партыі справядлівасці і будаўніцтва, блока «Вернасць пакутнікаў», якія складаюцца з іншых, больш дробных груп, што з’яўляюцца членамі ісламісцкага руху і не ўвайшлі ў Палату прадстаўнікоў пасля выбараў. Члены Новага Усеагульнага нацыянальнага кангрэса сцвярджалі, што з’яўляюцца законным пераемнікам Усеагульнага нацыянальнага кангрэса, абранага ў 2012 годзе, не ўяўляючы большасць членаў гэтага органа. Большасць членаў Усеагульнага нацыянальнага кангрэса з’яўляліся дэпутатамі міжнародна прызнанага парламента Лівіі — Палаты прадстаўнікоў (выбрана ў 2014 годзе).
Крыніцы
Лівія Катэгорыя:Палітыка Лівіі Катэгорыя:Колішнія заканадаўчыя органы