Анголагейт () — міжнародны палітычны скандал, звязаны з незаконнымі пастаўкамі зброі ў Анголу ў 1990-я гады. Скандал закрануў, у асноўным, французскіх бізнесменаў і чыноўнікаў.
Асноўныя фігуранты П’ер Фальканэ — французскі бізнесмен Аркадзь Гайдамак — расійска-ізраільскі бізнесмен Жан-Крыстоф Мітэран — сын прэзідэнта Францыі Франсуа Мітэрана; былы саветнік прэзідэнта Жак Аталі — былы прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Шарль Паскуа — былы міністр унутраных спраў Францыі Жан-Шарль Маршыяні — былы намеснік міністра ўнутраных спраў Францыі Поль-Лу Суліцэр — французскі пісьменнік
Развіццё падзей Следства па справе, пазней названаму прэсай «Анголагейт» (па аналогіі з Уотэргейт), пачалося ў 1997 годзе, арышты асноўных фігурантаў адбыліся ў снежні 2000 годаНиколай Зубов. «Анголагейт» дошел до суда.
Галоўнымі абвінавачанымі сталі француз П. Фальканэ і А. Гайдамак, выхадзец з СССР, які меў ізраільскае, французскае, ангольскае і канадскае грамадзянстваNEWSru.com. Сын Миттерана продавал российское оружие в Анголу. Па версіі следства, у 1993—1998 гадах яны праз кампанію Brenco International, якая належала Фальканэ, займаліся пастаўкамі зброі (танкаў, самалётаў, артылерыі расійскай і савецкай вытворчасці) для ўрада Анголы, дзе з 1975 года ішла грамадзянская вайна. Усяго было пастаўлена зброі на 790 мільёнаў долараў ЗШАLenta.ru. В Париже начался суд над участниками «анголагейта». Жан-Крыстоф Мітэран, які з’яўляўся саветнікам свайго бацькі па афрыканскіх пытаннях у 1986—1992 гадах, быў абвінавачаны следствам у карупцыі: у 1997 годзе ён атрымаў 1,8 млн дол ад Фальканэ нібыта за кансультацыі. Тыя ж паслугі нібыта аказвалі бізнесмену Паскуа, Аталі і СуліцэруРусская служба Би-би-си. Миттерана-младшего пока не обвиняют. На справе, па версіі следства, яны ажыццяўлялі палітычнае і медыяпрыкрыццё незаконных здзелак.
У снежні 2000 году ў Францыі былі арыштаваны Мітэран, Фальканэ і Суліцер і быў выдадзены міжнародны ордэр на арышт Гайдамака, які з’ехаў з краіны. Мітэрана вызвалілі пад заклад у студзені 2001 года. Выйшаўшы з турмы, ён абвінаваціў судзьдзяў у развязванні вендэты супраць яго і яго сям’і: «Як вы можаце не заўважаць: суддзя пацее ад нянавісці кожны раз, калі адкрывае рот; як вы можаце не заўважаць таго, што вас ужо адправілі ў Бастылію». У тым жа студзені журналісты газеты Le Monde па аналогіі з Уотэргейт прыдумалі слова «Анголагейт»«Le Monde» rénove le vocabulaire , якое было падхоплена сусветнымі СМІ. Да гэтага французская прэса выкарыстала апісальныя выразы: «справа Фальканэ» (), «продаж зброі ў Анголу» () і г. д. Тады ж перадвыбарчы штаб Джорджа Буша-малодшага вярнуў 100 тысяч долараў, ахвяраваных жонкай Фальконе, паведаміўшы, што адмаўляецца прымаць грошы ад гандляроў зброяй. Фальканэ выйшаў з турмы ў снежні 2001 года, заплаціўшы заклад у 4,3 мільёнаў долараў. У 2007 годзе Гайдамак у інтэрв’ю заявіў, што гэта справа — «палітычная маніпуляцыя, ініцыяваная супраць мяне Галоўным упраўленнем знешняй бяспекі Францыі». Ён адмаўляў сам факт знаёмства з Фальканэ і МітэранамАркадий Гайдамак — «Ангел Израиля».
6 кастрычніка 2008 года ў Францыі пачаўся судовы працэс над абвінавачанымі па справе. Сорак два чалавекі, у тым ліку Мітэран, Фальканэ, Суліцер і іншыя, былі абвінавачаны ў розных злачынствах, як то: кантрабанда зброі, незаконнае атрыманне сродкаў і іншаеНиколай Зубов. «Анголагейт» дошёл до суда. Фальканэ і Гайдамак (апошняга судзілі завочна) пагражалі 10 гадамі турэмнага зняволення. На наступны дзень пасля пачатку суда ўрад Анголы звярнуўся да Францыі з просьбай спыніць справу, бо яна можа пашкодзіць нацыянальнай бяспекі афрыканскай дзяржавы. Між тым, следства лічыла, што хабар атрымлівалі і вышэйшыя чыноўнікі Анголы, не выключаючы прэзідэнта Жазэ Эдуарду душ Сантуша. Прысуд быў абвешчаны 27 кастрычніка 2009 года.
Скандал не перашкодзіў стаць Фальканэ пастаянным прадстаўніком Анголы пры ЮНЕСКА, а Гайдамаку — балатавацца на пасаду мэра ІерусалімаLenta.ru. В Иерусалиме прошли выборы мэра.
Гл. таксама Луандыйскі працэс
Спасылкі Lenta.ru. В Париже начался суд над участниками «анголагейта» Николай Зубов. «Анголагейт» дошёл до суда
Катэгорыя:Скандалы Катэгорыя:Судовыя працэсы Катэгорыя:1990-я ў Францыі Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Анголе