Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII ст. у в. Жырмуны (Лідскі раён). Знаходзіцца з паўднёвага захаду ад вёскі, паўразбураны.
Гісторыя У другой палове XVIII ст. Станіслаў Радзівіл вырашыў пабудаваць у фальварку Жырмункi, які знаходзіўся недалёка ад яго маёнтка, палацава-паркавы комплекс. Ім былі пабудаваны прыгожая ўязная брама, два бакавыя двухпавярховыя афіцыны ў стылі класіцызму, прычым паўднёва-ўсходнюю афіцыну з багатым афармленнем унутраных інтэр’ераў, займалі самі Радзівілы; у паўночна-заходняй афіцыне жыла прыслуга. Былі пабудаваны таксама гаспадарчыя пабудовы, пасаджаны вялікі і прыгожы парк. Будаўніцтва самога палаца з-за смерці князя ў 1787 годзе не было распачата. У 1915 і 1939 гадах сядзіба была разрабавана.
Апошнія ўладальнікі Жырмунскага Радзівілаўскага палаца выехалі адсюль у 1939 г. Комплекс не быў унесены ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
Цяпер гэты Раздівілаўскі комплекс — паўразбураны. Работы па аднаўленні ці кансервацыі не вядуцца.
У пачатку 2018 года павалілася частка аркі. Да гэтага транспарт праходзіў пад аркай.
Архітэктура Радзівілаўская трыумфальная арка (самае першае, што яны пабудавалі) мела і другі паверх, але ў савецкія часы яго разабралі і побач паставілі воданапорную вежу.
З двух бакоў ад аркі 2 флігелі: левы і правы. Тут жыла прыслуга, спыняліся госці. Кухні, пякарні, бібліятэка, аранжарэя, капліца размяшчаліся ў правым флігелі, ад якога да нашых дзён практычна нічога не засталося, а вось левы захаваўся крыху лепш.
Галерэя
Гістарычныя здымкі
Сучасныя здымкі
Спасылкі
prynjamonne.grodnolib.by nashaniva.by
Катэгорыя:Радзівілы Катэгорыя:Славутасці Лідскага раёна Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Жырмуны (Лідскі раён) Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм