Вуліца Скрыпнікава (гістарычная назва: Новая Стралковая вуліца) — вуліца ва ўсходняй частцы г.Брэста. Пераназвана ў 1964 годзе ў гонар Скрыпнікава. Працягласць 2500 м — ад пуцеправода па вуліцы Мянжынскага да вуліцы Герцэна. Забудаваны пераважна правы бок вуліцы. Да Піянерскай вуліцы пераважае 1-павярховая забудова. На ўсход ад Піянерскай вуліцы забудова складаецца з 5-павярховых дамоў. Да вуліцы прымыкае стадыён «Лакаматыў».

Забудова № 115 — гандлёвы цэнтр «Санта» (1981; архітэктар У. Перасадзька).

Літаратура

Скрыпнікава