Маруна лжывая, Маруна Вайяна — у крыніцы пад назвай , Маруна Ваяна (Galium spurium) — від раслін сямейства , распаўсюджаны ў Еўропе, Афрыцы, Азіі, Канадзе.
Назва
Маруна лжывая, дзяргун, макрыца цвятная, макрэц, павіліца Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев..
Апісанне Слабая павойная аднагадовая трава 0,3—1,8 м даўжынёй з калючымі, але часам аголенымі сцебламі. Лісце і прылісткі растуць кольцамі па 6—8, пласціны лінейна-ланцэтныя, звужаныя пры аснаванні, памерам 1—4(4,7) см × 1—3(6) мм, з ніткападобным кончыкам на верхавіне, ля аснавання клінаватыя, палі і цэнтральная жылка з грубымі калючкамі, што робіць усю расліну учэпістай .
Суквецці (паўпарасонікі) 1—9-кветкавыя, але часам са шматлікімі пладамі, якія растуць у вузлах асноўнага сцябла ці галоўных галін; кветаножкі 0-3.2(3.7) см даўжынёй. Чашачка апушаная або голая. Вяночак зелянява-белай, белай, зялёнай або жаўтлявай афарбоўкі, 1—2 мм шырынёй; трубка 0,3—0,4 мм даўжынёй; пялёсткі 0,7—1,1 × 0,5—0,6 мм. Плады пакрытыя кручкападобнымі валасінкамі, без грудкоў (вельмі рэдка з грудкамі) або голыя. Плод — 2-дольны схізакарп, плодалісцікі паўсферычныя, 2-3 мм шырынёй .
Распаўсюджанне Распаўсюджаны ў Еўропе, Афрыцы, Азі, Паўночнай Амерыцы: Канадзе.
Ва Украіне расце ў зарасніках кустоў, як пустазелле ў пасевах і садках — на ўсёй тэрыторыі.
Галерэя
Спасылкі
Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Маруна