Аляксандр Свірэпа (нар. , Мар’іна Горка) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама» (у арэндзе з мінскага «Дынама»).

Клубная кар’ера Выхаванец Пухавіцкай ДЮСШ, першы трэнер Дзмітрый Анатолевіч Ламака, у 2015 годзе пачаў прыцягвацца да складу мар’інагорскай «Вікторыі» ў Другой лізе.

У 2016 годзе далучыўся да першалігавай «Зоркі-БДУ». З верасня 2016 года замацаваўся ў стартавым складзе каманды, аднак на наступны сезон страціў месца ў складзе клуба, які змяніў назву на «Энергетык-БДУ». У сезоне 2018 зрэдку з’яўляўся на полі, часцей заставаўся на лаўцы запасных, аднак каманда заваявала месца ў Вышэйшай лізе.

Сезон 2019 пачынаў у дублі «Энергетыка-БДУ». 21 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць мінскага «Тарпеда» (2:1). У далейшым у сезоне 2019 працягваў часам з’яўляцца на полі, а ў 2020 годзе ўжо трывала выхадзіў у стартавым складзе.

У пачатку 2022 года стаў капітанам каманды. Тады ж стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі паўабаронцы (раней заўсёды гуляў у абароне), у выніку за сезон адзначыўся сямю галамі і стаў другім бамбардзірам каманды пасля Бабура Абдыхалікава.

У снежні 2022 года падпісаў трохгадовы кантракт з мінскім «Дынама». У сакавіку 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў «Дынама» з Брэста.

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2017 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

4 верасня 2020 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7)

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2023 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2022

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 Д3 Вікторыя 2 0 2016 Д2 Зорка-БДУ 12 0 2017 Д2 Энергетык-БДУ 0 0 2018 Д2 Энергетык-БДУ 6 0 2019 Д1 Энергетык-БДУ 11 1 2020 Д1 Энергетык-БДУ 24 1 2021 Д1 Энергетык-БДУ 25 1 2022 Д1 Энергетык-БДУ 29 7 2023 Д1 Дынама 9 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Выхаванцы Пухавіцкай ДЮСШ Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст