«Чарнобыль» () — гістарычны міні-серыял, створаны Крэйгам Мэйзінам. Прэм’ера серыяла, створанага амерыканскім каналам HBO з брытанскай тэлесеткай Sky, адбылася ў ЗША і Вялікабрытаніі 6 мая 2019 годаПа панядзелках да 3 чэрвеня: тэлеканал НВО пачаў паказ міні-серыяла «Чарнобыль» «Euroradio.fm». Паказ на беларускай мове на вялікім экране адбыўся 29 чэрвеня 2019 годаbelsat.eu.

Перадумовы Як адзначаецца на сайце «Deadline Hollywood», «Чарнобыль» адлюстроўвае «праўдзівую гісторыю адной з горшых тэхнагенных катастроф у гісторыі і распавядае пра адважных мужчын і жанчын, якія ахвяравалі сабой, каб выратаваць Еўропу ад нябачнай небяспекі. Міні-серыял адлюстроўвае маштаб катастрофы на атамнай станцыі, якая адбылася ва УССР у красавіку 1986 года, Раскрываючы, як і чаму гэта адбылося, і распавядаючы жахлівыя і выбітныя гісторыі герояў, што змагаліся і загінулі».

У ролях Джарэд Гарыс — Валерый Лагасаў, акадэмік, спецыяліст па атамных рэактарах, намеснік Інстытуту атамнай энергіі імя Курчатаўа, узначальваў камісію, якая раследвала прычыны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Эмілі Уотсан — Ульяна Хамюк, выдуманы персанаж, навукоўца з Інстытута ядзернай энергетыкі АН Беларускай ССР, член урадавай камісіі па ліквідацыі наступстваў аварыіБеларускі акцёр серыялу «Чарнобыль»: «Паклікалі на ролю правай рукі прафесара, а стаў галоўным урачом» «Радыё Свабода». Стэлан Скарсгард — Барыс Шчарбіна, намеснік старшыні Савета Міністраў СССР і кіраўнік Камітэта па паліву і энергетыцы пры Савеце Міністраў. Адам Нагаіціс — Васіль Ігнаценка, пажарны. Джэсі Баклі — Людміла Ігнаценка, жонка Васіля Ігнаценка. Дэвід Дэнсік — Міхаіл Гарбачоў. Пол Рытэр — Анатоль Дзятлаў, намеснік галоўнага інжынера Чарнобыльскай АЭС. Сем Тротан — Аляксандр Акімаў, начальнік начной змены, якая працавала на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года. Кон О'Ніл — Віктар Бруханаў, дырэктар Чарнобыльскай АЭС.

Эпізоды №НазваРэжысёрАўтар сцэнарыяДата выхаду ў эфірГледачы ЗША (млн)

Вытворчасць

Распрацоўка 26 ліпеня 2017 года было абвешчана, што тэлеканал HBO замовіў серыял «Чарнобыль», што стала яго першай сумеснай вытворчасцю са Sky Television. Сцэнарый да пяцісерыйнага міні-серыялу павінен быў быць напісаны Крэйгам Мэйзінам, а рэжысёрам міні-серыяла павінен быў стаць Ёхан Рэнк. Мэйзіна таксама павінен быў выступаць у якасці выканаўчага прадзюсара разам з Кэралін Штраус і Джэйн Фезэрстоўн, а Крыс Фрай і Рэнка выступалі ў якасці су-выканаўчых прадзюсараў.

11 сакавіка 2019 года стала вядома, што прэм’ера міні-серыялу адбудзецца 6 мая 2019 годаHBO Miniseries Chernobyl Sets May Premiere Date.

28 сакавіка 2019 года ў інтэрнеце быў размешчаны трэйлер да будучага серыялу.

Здымкі Асноўныя здымкі праходзілі ў Літве ў перыяд з красавіка па май 2018 года, а ў чэрвені — у Кіеве. Большая частка натурных здымкаў энергаблокаў ЧАЭС адбывалася на Ігналінскай АЭС, якая мае рэактары таго ж тыпу (РБМК), што і Чарнобыльская АЭС. Здымкі гораду Прыпяць ажыццяўляліся ў Вільні, у раёне Фабіёнішкес.

Беларускі пераклад Паўтара месяца спатрэбілася кампаніі А1, каб дамовіцца з «HBO», на платформе якога выйшаў «Чарнобыль», і ўласна перакласці ўсе пяць эпізодаў серыялу. 29 чэрвеня 2019 года серыял упершыню паказвалі на беларускай мове і на вялікім экране.

Ацэнкі Міні-серыял «Чарнобыль» на Internet Movie Database (IMDb) атрымаў ад гледачоў большы рэйтынг чым вядомыя гіты «Breaking Bad» і «Гульня тронаў»Серыял «Чарнобыль» апярэдзіў у рэйтынгах «Breaking Bad» і «Гульню тронаў» «Радыё Свабода».

Пісьменніца Святлана Алексіевіч заявіла, што лічыць міні-серыял «Чарнобыль» найлепшым сярод экранізацый і пастановак «Чарнобыльскай малітвы». Яна ў прыватнасці сказала:svaboda.org

Узнагароды Серыял «Чарнобыль» атрымаў тры ўзнагароды на цырымоніі «Эмі» ў Лос-Анджэлесе. Ён быў прызнаны найлепшым міні-серыялам года, а таксама ўзнагароды атрымалі рэжысёр Ёхан Рэнк і сцэнарыст Крэйг Мэйзінnashaniva.by. У студзені 2020 года «Чарнобыль» узнагароджаны амерыканскай кінапрэміяй «Залаты глобус»belsat.eu.

Крыніцы

Спасылкі

Стваральнікі «Гульні тронаў» здымуць серыял пра Чарнобыльскую катастрофу // Новы Час 27-07-2017 Зорка серыяла «Чарнобыль»: «Беларусь была найгоршым месцам на планеце» «Наша Ніва» Пажарнік з серыялу «Чарнобыль». Ці памятаюць беларусы пра свайго земляка?, Белсат, 22-05-2019

Катэгорыя:Тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Тэлесерыялы тэлеканала HBO Катэгорыя:Тэлесерыялы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Тэлесерыялы 2019 года Катэгорыя:Чарнобыль у масавай культуры