Зернава́я. Сустракаецца таксама варыянт Бядні́шкі, мн. (, ) (да 1964 года Бядні́шкі) — вёска ў Клецкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красназвёздаўскага сельсавета.

Гісторыя Да 24 жніўня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Галавацкага сельсавета, пасля — у склад Зубкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26..

30 ліпеня 1964 года вёска Бяднішкі Нясвіжскага раёна была перайменавана ў вёску ЗернаваяУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..

Спасылкі

Катэгорыя:Красназвёздаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Клецкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі